Знайсці
01.07.2024 / 07:258РусŁacБел

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

«Абяцаю вам, што мы выйграем гэтыя выбары», — сказаў ён у нядзелю.

Джо Байдэн. Фота: Susann Walsh / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запэўніў донараў Дэмакратычнай партыі, што можа перамагчы свайго суперніка-рэспубліканца на выбарах у лістападзе, нягледзячы на асцярогі з нагоды яго кандыдатуры, якія ўзмацніліся пасля няўдалага выступу на дэбатах з Дональдам Трампам у чацвер, піша Бі-бі-сі.

Прэзідэнт, якому ідзе 82-ы год, наведаў некалькі фандрайзінгавых мерапрыемстваў у Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі. Акрамя збору сродкаў, Джо Байдэн спрабаваў змяніць стаўленне да таго, што адбылося ў ноч прэзідэнцкіх дэбатаў на канале CNN.

Выступаючы на адным з мерапрыемстваў, Байдэн прызнаўся: «У мяне быў не самы лепшы вечар, але і ў Трампа таксама».

«Абяцаю вам, што мы выйграем гэтыя выбары», — сказаў ён.

Пасля прэзідэнт ЗША заявіў, што разумее сумневы, якія авалодалі дэмакратамі пасля дэбатаў, але заклікаў не спыняць барацьбу.

У ходзе дэбатаў ён выглядаў і гучаў настолькі няўпэўнена, што адразу пасля іх заканчэння ліберальныя каментатары і паліттэхнолагі адзін за адным сталі выступаць з заклікам вылучыць іншага кандыдата. На думку часткі з іх, калі Байдэн не адмовіцца балатавацца на другі тэрмін, гэта можа азначаць амаль немінучую перамогу Дональда Трампа.

У размове з BBC былы спікер Палаты прадстаўнікоў дэмакратаў Нэнсі Пэлосі сказала, што выступ Байдэна на дэбатах «быў не вельмі», а яго былы дырэктар па сувязях з грамадскасцю Кейт Бедзінгфілд назвала яго «вельмі расчаравальным».

Прадстаўнікі каманды Байдэна не адмаўляюць, што дэбаты прайшлі не так, як яны спадзяваліся, але запэўнілі, што ён не саступіць месца на карысць іншага кандыдата.

Як запэўніла кіраўнік перадвыбарчага штаба Джэніфер О'Малі Дзілан, мяркуючы па апытаннях пасля дэбатаў, »меркаванні выбаршчыкаў не змяніліся».

«Гэта не першы раз, калі праз перабольшаныя ацэнкі СМІ рэйтынгі часова правальваюцца», — заявіла яна.

Губернатар Нью-Джэрсі, прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Філ Мэрфі наведаў мерапрыемства па зборы сродкаў і сказаў Джо Байдэну: «Мы з вамі на 1000%».

А былы прэзідэнт і блізкі сябар Джо Байдэна Барак Абама напісаў у сацсетках, што «дрэнныя дэбаты часам здараюцца».

«Гэтыя выбары — выбар паміж чалавекам, які ўсё жыццё змагаўся за простых людзей, і тым, хто клапоціцца толькі пра сябе», — напісаў Абама.

Праз некалькі гадзін пасля дэбатаў Трамп заявіў сваім прыхільнікам, што ўважае іх за «вялікую перамогу» для сваёй кампаніі.

«Праблема Джо Байдэна не ў ягоным узросце, — сказаў 78-гадовы Трамп. — Рэч у яго кампетэнтнасці. Ён абуральна некампетэнтны».

Выступ Байдэна выклікаў непрыемны асадак і ў тых, хто не займаецца палітыкай.

Шматгадовы прыхільнік дэмакратаў Лоры Грэгары сказала Бі-бі — сі, што проста не магла глядзець дэбаты, пытаючыся сябе: «Няўжо гэта лепшае, на што здольная наша краіна?»

А рэспубліканка Крыстал Майерс-Барбер заявіла, што гэтыя дэбаты было балюча глядзець і што «Трамп выглядаў вельмі ўпэўнена і па-прэзідэнцку, тады як Байдэн выглядаў вельмі слабым».

Па выніках апытання Data for Progress, арганізацыі ліберальнага толку, 62% патэнцыйных выбаршчыкаў, якія глядзелі дэбаты або чыталі пра іх, лічаць, што перамог Трамп. Толькі 30% апытаных кажуць пра перамогу Байдэна.

Чытайце таксама:

Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах

Рэдакцыя New York Times заклікала Байдэна зняць сваю кандыдатуру з выбараў

Байдэн можа зняць сваю кандыдатуру з выбараў, калі на яго націснуць сваякі і сябры. А хто яго можа замяніць?

Амерыканскія СМІ назвалі, хто можа пераканаць Байдэна выйсці з прэзідэнцкай гонкі

Прычынай правалу Байдэна на дэбатах мог стаць час, у які гэтыя дэбаты праводзіліся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0
1
Логіка зразумелая, але няўдалая/адказаць/
01.07.2024
Напэўна пан Байдэн мае надзею перамагчы на выбарах, а потым перадаць уладу віцэ-прэзідэнту ад сваёй партыі. Але каб перамагчы на выбарах, трэба как гэта ўсведаміла амерыканскае грамадства. А гэта вельмі складаны і цяжкі мэссэдж для мэтавай аўдыторыі. Гэтак ён стварае надзвычай высокія рызыкі для сваёй партыі і прыхільнікаў. Мам надзею, што аднапартыйцы змогуць яму данесьці ўсю глыбіню памылкі і яе патэнцыйных наступстваў.
4
Нацдэм/адказаць/
01.07.2024
Левакі яны такія, на словах за дэмакратыю, але толькі для сябе любімых
0
лагуна/адказаць/
01.07.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031