Знайсці
02.06.2024 / 14:146ŁacБел

Дональд Трамп апублікаваў першае відэа ў тыктоку

Амерыканскі мільярдэр і 45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп далучыўся да тыктоку, які належыць кітайскаму тэхналагічнаму гіганту ByteDance. Трамп спрабаваў забараніць платформу, калі быў прэзідэнтам ЗША.

@realdonaldtrump Launching my TikTok at @UFC ♬ original sound - President Donald J Trump

Трамп апублікаваў сваё першае відэа ў тыктоку ў суботу ўвечары. Ён сабраў ужо больш за 700 тысяч падпісчыкаў. 

Спроба Трампа забараніць TikTok у 2020 годзе была заблакаваная судамі. У сакавіку 2024 года ён заявіў, што платформа ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы. 

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон, які забараняе TikTok у ЗША, калі кітайская кампанія ByteDance не прадасць сацсетку на працягу года. 

TikTok і кітайская кампанія ByteDance выдаткавалі ў гэтым годзе 7 мільёнаў долараў, каб паспрабаваць перашкодзіць ураду ЗША забараніць сацыяльную сетку ў краіне, піша «Эканамічная праўда». 

Чытайце таксама:

Зяленскі мяркуе, што Трамп можа стаць «прэзідэнтам-лузерам»

Што азначае абвінаваўчы вердыкт Трампу? Ці могуць патэнцыйнага прэзідэнта насамрэч кінуць за краты?

Трамп заявіў, што бамбіў бы Маскву, калі б Расія ўварвалася ва Украіну пры ягоным прэзідэнцтве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
02.06.2024
На тле навінаў пра выбары ў Зша, Эўракамісары (а, іх жа прызначаюць) і Нац Зход надумаў і я балятавацца. Але ня ведаю куды, можа сумяшчаць пасады ў эўра вярхоўным савеце і нацыянальныміканвэнце рэспублікі беларусь? Дэмакратыя дала мне роўныя з ўсіма правы, якія дадаткова талеруюць гендэрныя, нацыянальныя і прафэсыйныя квоты, пакіраваць іншымі. Дайце параду, чытачы, кім стаць Ген Сакратаром КПСС ці ААН ўсё ж такі?
02.06.2024
Абяцаю, як бы выбралі мяне, забараніць вам якую небудзь шкодную ежу і ліцэнзаваць некалькі новых відаў гаспадарчай дзейнасьці, павялічыць кантроль банкавасьці
1
Ціктокер/адказаць/
02.06.2024
Очань прынцыповы таварыш
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031