Знайсці
01.06.2024 / 17:0925РусŁacБел

Зяленскі мяркуе, што Трамп можа стаць «прэзідэнтам-лузерам»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў думку, што калі Дональд Трамп пераможа на восеньскіх выбарах у ЗША і пасля таго спыніць дапамогу Украіне, то ён стане «прэзідэнтам-лузерам».

Уладзімір Зяленскі падчас наведвання фронту

«Няўжо ён хоча быць потым прэзідэнтам-лузерам? Давайце ўявім сабе, што, напрыклад, прэзідэнт Трамп вырашыў скончыць вайну за кошт Украіны і нейкім чынам у дыялогу мае пацвярджэнне з расійскага боку, ад Пуціна, што «стоп».

Украінцы не будуць з гэтым мірыцца, але тады ён [Трамп] можа сказаць: «Ну ўсё, я вам не даю ніякай падтрымкі, зброі няма, фінансаў няма». Дамовіцца з партнёрамі і яны таксама спыняць падтрымку. Вядома, Украіна без зброі, голымі рукамі, не зможа ваяваць са шматмільённым войскам», — прызнаў Зяленскі.

Але, паводле яго, такі крок прывядзе да таго, што ЗША страцяць статус сусветнага лідара:

«Уявіце на секунду, што пасля гэтага Пуцін пойдзе далей.

Дык кім будзе для ўсяго свету тады гэты новы прэзідэнт Злучаных Штатаў? Ён будзе вельмі слабым. А гэта кажа не пра яго, а пра інстытуцыйнасць Злучаных Штатаў. Яны не будуць лідарамі ў свеце. У іх будзе магутная эканоміка, але што тычыцца міжнароднага ўплыву, ён будзе роўны нулю.

І тады Пуцін пойдзе далей, разумеючы, што ЗША ўжо не той гулец. Тады на арэну будуць выходзіць іншыя аўтарытарныя лідары. І гэта рэальная трэцяя сусветная вайна».

Чытайце таксама:

Што азначае абвінаваўчы вердыкт Трампу? Ці могуць патэнцыйнага прэзідэнта насамрэч кінуць за краты?

«Вінаваты па ўсіх пунктах». Прысяжныя вынеслі вердыкт па гістарычнай справе супраць Трампа

Трамп заявіў, што бамбіў бы Маскву, калі б Расія ўварвалася ва Украіну пры ягоным прэзідэнцтве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
5
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
1
Правдоруб 54/адказаць/
02.06.2024
Нашествие троллей) Ребята, ваши три копейки за минусы не покроют счёт за вашу девочку в Горизонте!
02.06.2024
Правдоруб 54, но ты и сам троль.
0
не забываем /адказаць/
02.06.2024
-, война не спорт, победивших там нету.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031