Знайсці
01.07.2024 / 12:032РусŁacБел

Літва пастрожвае правілы працаўладкавання іншаземцаў у краіне

З 1 ліпеня змяняецца парадак прыёму на працу іншаземцаў. Жадаючыя прыехаць сюды на працу павінны атрымаць выдадзены ў Літве часовы від на жыхарства, піша Delfi.

Як паведамляе Дэпартамент міграцыі, з 1 ліпеня тут больш не змогуць працаваць іншаземцы, якія раней прыязджалі ў Літву па бязвізавым рэжыме або па нацыянальных, шэнгенскіх візах або відах на жыхарства, выдадзеных іншымі краінамі. 

Аднак ёсць выключэнні, калі віды на жыхарства не патрабуюцца. Яны тычацца замежнікаў, якія прыязджаюць у Літву ў камандзіроўку або ў якасці супрацоўнікаў кампаніі, заснаванай у дзяржаве-члене Еўрапейскага саюза ці Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю. 

Турбавацца пра на віды на жыхарства таксама не трэба членам экіпажаў суднаў, якія плаваюць па міжнародных маршрутах пад сцягам Літвы; 

іншаземцам, якія прыбываюць не больш як на 3 месяцы ў годзе для вырашэння пытанняў, звязаных з заключэннем і выкананнем дагавораў, навучаннем персаналу або ўстаноўкай абсталявання;

прадпрымальнікам, якія зʼяўляюцца акцыянерамі і кіраўнікамі кампаній;

высокапрафесійным спартсменам, выканаўцам;

журналістам, акрэдытаваным Міністэрствам замежных спраў;

асобам, якія афіцыйна займаюцца рэлігійнай дзейнасцю;

іншаземцам, якія прыбываюць для рэалізацыі валанцёрскіх праграм урадаў або ЕС; 

выкладчыкам і даследчыкам; 

грамадзянам эканамічна развітых краін, якія прыязджаюць на працу або каб займацца іншай легальнай дзейнасцю. 

Іншаземцы, якія пачалі працаваць у Літве да ўступлення ў сілу паправак да закона, змогуць працаваць да заканчэння тэрміну легальнага знаходжання або да таго часу, пакуль яны не набудуць права на працу на іншых падставах, прадугледжаных законам.

Чытайце таксама:

Польшча і краіны Балтыі просяць пра абарончую лінію на мяжы з Расіяй і Беларуссю

Пішуць лісты аўтавытворцам і ў літоўскую мытню. Сотні беларусаў чакаюць падсанкцыйныя аўто з ЗША

«Лідарамі па адмовах застаюцца Грэцыя і Польшча». Дзе цяпер беларусам прасцей за ўсё атрымаць шэнгенскую візу?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3
1
Летува не Літва/адказаць/
02.07.2024
Вы, ідыёты, мо Аўстрыю з Аўстралію блытаеце, а Іран з Іракам?
0
Як заўсёды/адказаць/
02.07.2024
Усе санкцыі скіравыныя супраць беларусаў, рэжым ад іх ні кроплі не пактуе, рэжыму ўсё роўна, ахвяруюць толькі звычайныя людзі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031