Знайсці
25.06.2024 / 07:004РусŁacБел

Пішуць лісты аўтавытворцам і ў літоўскую мытню. Сотні беларусаў чакаюць падсанкцыйныя аўто з ЗША

Ужо дваццаць дзён, як з Еўрасаюза ў Беларусь не прапускаюць аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, электрамабілі і гібрыды, маладзейшыя за 5 гадоў. Людзі, якія раней набылі падсанкцыйныя аўто ў ЗША, пішуць лісты не толькі ў мытню Літвы, але і аўтавытворцам. Вось якія адказы яны атрымалі. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Хочаш забраць аўтамабіль — зрабі немагчымае

Тыя, хто замовіў аўто ў Штатах і цяпер не ведае, як па новых правілах яго ўвезці, або цікавіцца такой пакупкай, аб'ядноўваюцца ў адмысловым чаце ў тэлеграме. У ім ужо больш за 1100 удзельнікаў.

Беларусам, якія пісалі лісты ў літоўскую мытню, адказвалі, што Літва не забараняе экспарт легкавых аўто ў Беларусь, а толькі кантралюе, каб не абыходзілі санкцыі, і патрабуе паказваць адпаведныя дакументы.

Некаторыя дзяліліся адказамі, у якіх было напісана, што падача дэкларацыі вытворцы нібыта не з'яўляецца новым патрабаваннем, а прымяняецца пры экспарце тавараў, якія падпадаюць пад міжнародныя санкцыі з ліпеня 2023 года.

З такіх адказаў вынікае, што для таго, каб забраць аўтамабіль і перавезці яго ў Беларусь, трэба проста выканаць усе патрабаванні.

Дакументам, у які ўсё ўпіраецца, з'яўляецца дэкларацыя ад вытворцы транспартнага сродку, які пацвердзіць, што ён не супраць таго, што некалі выпушчаны заводам аўтамабіль цяпер накіроўваецца ў Беларусь.

Як выглядае дэкларацыя ад вытворцы?

Некаторыя ўдзельнікі чата дзяліліся адказамі, дзе было пазначана, што гэта за дакумент, які патрабуецца ад вытворцаў для паспяховага экспарту/транзіту падсанкцыйнага ў Расіі аўто ў Беларусь.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Дэкларацыя вытворцы — гэта дакумент у вольнай форме ад вытворцы тавару (не афіцыйнага прадстаўніка), які вырабіў аўтамабіль, якім пацвярджаецца, што яму вядомы прадавец тавараў, вырабленых ім, і іх пакупнік у трэцяй краіне, і заключаная імі здзелка не выклікаюць у яго сумненняў у тым, што пры яе выкананні могуць не выконвацца ўмовы прымянення міжнародных санкцый»

— гаворыцца ў адказах ад мытні Літвы, якімі дзеляцца карыстальнікі адмысловага чату.

Што адказваюць аўтавытворцы?

Некаторыя ўжо напісалі лісты аўтавытворцам і нават падзяліліся адказамі з іншымі ўдзельнікамі чата.

Вось што адказалі ў BMW of North America, LLC чалавеку, які набыў у ЗША аўтамабіль BMW X3 sDrive30i 2020 года выпуску.

«Усе аўтамабілі групы BMW, вырабленыя для продажу ў ЗША, распрацаваны і выраблены ў адпаведнасці з патрабаваннямі федэральных стандартаў па выкідах у ЗША. Транспартныя сродкі, якія адпавядаюць спецыфікацыям ЗША, не праектуюцца і не тэстуюцца на адпаведнасць патрабаванням еўрапейскага заканадаўства. Па гэтай прычыне мы не можам даць вам запытаныя дакументы на ваш аўтамабіль», — гаворыцца ў паведамленні.

Яшчэ адзін пакупнік аўтамабіля маркі BMW падзяліўся наступным адказам ад аўтавытворцы, які прыйшоў з Мюнхена.

«З 1 студзеня 2016 года BMW Group больш не публікуе дэкларацыі вытворцы», — гаварылася ў адказе.

Таксама яму параілі звяртацца наўпрост у мытныя органы, паколькі дэкларацыі вытворцаў правяраюцца толькі імі. Сама дэкларацыі пастаўшчыка выдаецца на платнай аснове. 

З гэтага адказу падобна, што службе падтрымкі кліентаў BMW не зусім зразумела, што ад іх просяць. Але ў любым выпадку спроба атрымаць ад аўтавытворцы згоду на экспарт у Беларусь аўтамабіля, які канцэрн некалі прадаў у іншай краіне, не ўвянчалася поспехам.

Іншы пакупнік падсанкцыйнага аўто падзяліўся адказам ад Tesla, у якім гаварылася пра тое, што Tesla не ўхваляе вывад транспартных сродкаў з рынку, для якога яны былі створаныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
6
3
Аўтавытворцы/адказаць/
25.06.2024
Нашая мара - цалкавітае зьнікненьне другаснага рынку аўтамабіляў. Каб ўсе куплялі выключна новыя ў нас
25.06.2024
Барыгииии идите работать на завод
25.06.2024
а чего "гнили" не хотят покупать?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031