Знайсці
30.06.2024 / 19:086РусŁacБел

Зяленскі адказаў, як можа весці мірныя перамовы з Пуціным

«Мадэль такая была ўжытая ўпершыню на прыкладзе збожжавага калідора».

Уладзімір Зяленскі. Фота: скрыншот з ютуб-канала «Зе!Президент»

У інтэрв'ю выданню The Philadelphia Inquirer прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў, што бачыць перамовы з Пуціным толькі праз пасярэднікаў.

«Мадэль такая была ўжытая ўпершыню на прыкладзе збожжавага калідора, калі Украіна дамаўлялася не з Расіяй, а з ААН і Турцыяй. Яны, у сваю чаргу, узялі на сябе адказнасць дамаўляцца з намі, а затым адпаведнае пагадненне падпісваць з РФ. І так яно спрацавала: два люстраныя пагадненні, паміж якімі ёсць ААН і Турцыя».

Адпаведная мадэль, лічыць Зяленскі, можа быць прыменена пры перамовах па тэрытарыяльнай цэласнасці, энергетыцы, суднаходстве.

Зяленскі падкрэсліў у чарговы раз, што Украіна павінна быць у Еўрасаюзе і НАТА.

«І калі ў нас гэтага няма, я лічу, што гэта вялікія рызыкі для нас. Вельмі вялікія, што гэты вораг — ён вернецца. Нам патрэбная калектыўная абарона Украіны».

Чытайце таксама:

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Зяленскі: «Упэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі»

Колькі разоў і дзе бывалі на фронце Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
01.07.2024
Філіп, гэта табе ў крамлі так сказалі??
3
Украіна нажаль праіграе/адказаць/
01.07.2024
???, а дзе мы можам бачыць хоць які мізэрны поспех Украіны
0
Украіна ёсць, была і будзе!/адказаць/
01.07.2024
Украіна выстаіць, а даць па м**дзе мас**лям, знішчаючы іх тысячамі на працягу двух з паловай гадоў, гэта і ёсць поспех. Савок надарваў свой пупок у Афгане ды разваліўся, тое ж самае чакае і Расею. Украіна выстаяла, Украіна ёсць, была і будзе. Гэта і ёсць галоўны поспех у вайне на выжыванне супраць крывавай расійскай імперыі якая ў шмат разоў болей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031