Знайсці
27.06.2024 / 17:2327РусŁacБел

Зяленскі: «Упэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што пасля Украіны ў Еўрапейскі саюз аднойчы ўступіць і Беларусь.

Уладзімір Зяленскі выступае ў Брусэлі. Скрын з відэа: audiovisual.ec.europa.eu/en/

Сёння Уладзімір Зяленскі падпісаў пагадненне аб бяспецы паміж Украінай і Еўрасаюзам. Яно ўключае пастаўкі зброі, навучанне вайскоўцаў, супрацоўніцтва ў абароннай прамысловасці, павышэнне ўстойлівасці да кіберпагроз і гібрыдных пагроз, аказанне дапамогі ў размінаванні тэрыторый.

У сваім выступе ў Еўрапейскай радзе пасле падпісання пагаднення Уладзімір Зяленскі заўважыў, што кожная еўрапейская нацыя, якая падзяляе супольныя еўрапейскія каштоўнасці, павінна стаць часткай еўрапейскай сям'і. Гэта справядліва як для Украіны, так і Малдовы, Грузіі, балканскіх краін.

«Я ўпэўнены, што будуць рашэнні адносна Беларусі, таму што гэта таксама еўрапейская нацыя, якая ў будучыні павінна быць у аб’яднанай Еўропе», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Абавязкова настане час вольнай Беларусі, Беларусі ў Еўропе

Колькі разоў і дзе бывалі на фронце Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін

Зяленскі назваў умову міру з Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
2
Рэаліст/адказаць/
28.06.2024
+++++, ну вы і казачны гумарыст, каб Беларусі ўвайсці ў ЕС, трэба спачатку адарвацца ад Масквы і расейшчыны, дыверсіфікаваць нашу эканоміку, якая цяпер амаль на 80% залежыць ад Расеі. І самае галоўнае, ці гатовы беларусы за гэта змагацца, як тое зараз робяць украінцы? Бо ў выпадку дрэйфу Беларусі ў ЕС, крэмль зладзіць тут аналагічныя падзеі як і на Данбасе. Вось адкажыце на гэтае пытанне, вы асабіста гатовы бараніць такі выбар са зброяй, а не нейкія там свае міфічныя мары, што мы раней увайдзём у ЕС за Украіну?
28.06.2024
Нажаль, на сёння большасці беларусаў краіны ЕС патрэбныя выключна як месцы дзе можна набыць жрачкі, або ўтульна ўладкавацца. З такой пазіцыяй, (расейская мова ў чатах, расейскамоўнасць і мянтальнасць у галаве), нас там не прымуць. Больш за тое, спецслужбы праз правакацыі спрабуюць дэманізаваць беларусаў у вачах еўрапейцаў, што пагаршае іхнія думкі пра нас. Плюс нематываваная агрэсіўнасць украінцаў, проста паволе аўтанумароў, або дакументаў, таксама не спрыяе еўраінтэграцыі Беларусі, хаця вядома ж, беларусы па мянтальнасці больш еўрапейскія чым украінцы, бо нашая нацыя ў адрозненні ад украінцаў больш аднародная. Трэба вырашаць гэтыя пытанні, а ўжо потым думаць пра ЕС. На пачатку - мова і мянтальнасць - яе трэба захаваць ад знішчэння трэццімі сіламі. Па другое - весьці праз гэта працу з Еўропай і украінцамі. Міт пра тое, што "расейская мова адчыняе ўсе дзверы" зараз працуе з вельмі адмоўным знакам для тых, хто на яго абапіраецца. Ну і па другое, я мяркую, гадоў праз 20, калі мы захаваемся як народ, як нацыя і краіна, думаю толькі тады нешта можна будзе казаць пра ЕС.
0
Вася/адказаць/
28.06.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031