Знайсці
28.06.2024 / 22:139РусŁacБел

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ва Украіну вярнуліся пяцёра цывільных асоб, захопленых на тэрыторыі Беларусі і пазбаўленых волі: Мікола Швец, Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава.

Мікола Швец

Найбольш значным і вядомым з абмененых з Беларусі вязняў з'яўляецца Мікола Швец — украінец, якога сілавікі абвінавачвалі ў ажыццяўленні дыверсіі супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах. 

З іншых вязняў з расійскага палону ўдалося вярнуць Нарымана Джэляла — намесніка старшыні Меджлісу крымскататарскага народа.

Таксама ва Украіну вярнулі цывільных асоб Алену Пех і Валерыя Мацюшэнку, якія былі ў расійскім палоне з 2017—2018 гадоў.

Вызвалілі таксама Багдана Гелету і Івана Лявіцкага — святароў Украінскай грэка-каталіцкай царквы, захопленых у Бярдзянску Запарожскай вобласці за супраціў акупантам.

Усяго, такім чынам, ва Украіну з Расіі і Беларусі вярнуліся 10 чалавек.

Умовы іх абмену пакуль не паведамляюцца. Вядома, аднак, што вызваленне адбылося пры ўдзеле Ватыкана. 

Чытайце таксама:

З'явілася відэа з абвінавачаным у атацы на расійскі самалёт у Мачулішчах

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

У Гомелі пачынаецца суд над грамадзянкай Украіны, якую абвінавачваюць у шпіянажы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
51
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1
0
Андрусь /адказаць/
29.06.2024
Гэтых украінцаў абмянялі на мітрапаліта маскоўскай царквы ва Ўкраіне
4
Абменны фонд/адказаць/
29.06.2024
Кеды бяларусіны зробяць абмен з палоннымі? Жебы чырвоназялёныя дальтонікі не валацужыліся па Эўропах?
0
Дапытлівы/адказаць/
30.06.2024
Гэта было ў рамках абмену ваеннапалоннымі. Беларусь прымае ўдзел у вайне і абмене?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031