Знайсці
28.06.2024 / 17:532РусŁacБел

Олаф Шольц зноў з'явіўся на публіцы з пластырам на твары. Што гэтым разам?

28 чэрвеня федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц наведаў міжнародны паліцэйскі цэнтр чэмпіянату Еўропы па футболе. На апублікаваных фотаздымках відаць, што на падбародку ў канцлера — пластыр, і гэта адразу выклікала розныя здагадкі, піша Bild.

Прычына, аднак, аказалася банальнай — кіраўнік нямецкага ўрада парэзаўся падчас галення.

Напярэдадні ўвечары Шольц вёў перамовы з кіраўнікамі дзяржаў ЕС да позняй ночы, а наступная афіцыйная сустрэча была запланаваная на восем гадзін раніцы. Як выявілася, Шольц практычна не паспеў паспаць. Таму, калі канцлер прачнуўся і пачаў галіцца, ён выпадкова парэзаў падбародак.

Такое ўжо здаралася раней. Так, у верасні 2023 года ў Нью-Ёрку Шольц падчас галення парэзаў сабе нос.

Але значна больш сур'ёзным быў выпадак на адной з ранішніх прабежак. У тым жа верасні 2023 года Шольц падчас прабежкі ў Патсдаме спатыкнуўся і ўпаў, стукнуўшыся аб зямлю тварам. Тады ён пашкодзіў вока — медыкі параілі яму некалькі дзён насіць спецыяльную павязку.

Чытайце таксама:

Шольц апублікаваў сваё фота з павязкай на воку і драпінамі на твары

Шольц, як і хацеў, атрымаў порцыю мемаў праз фота з павязкай

Канцлер Нямеччыны Шольц працягвае карыстацца пнеўмапоштай XIX ст. А ўсё з-за страху перад расійскімі хакерамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
2
Васёк /адказаць/
28.06.2024
А чо эта он и нос брэет?.. А может ево в этат рас любовница ща бападу укусила.
28.06.2024
Спадар Шольц спяваў "Інтэрнацыяналь" на сходзе сацыялістычнага гуртка і ад рахманасьці падрапаў бараду
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031