Знайсці
05.09.2023 / 10:246РусŁacБел

Шольц, як і хацеў, атрымаў порцыю мемаў праз фота з павязкай

Канцлер Германіі Олаф Шольц, які ўчора апублікаваў сваё фота з «пірацкай» павязкай на воку пасля падзення, прадказальна справакаваў хвалю мемаў.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц 4 верасня апублікаваў у сацыяльных сетках сваю фатаграфію з павязкай на правым воку і драпінамі на твары. Гэта быў першы здымак палітыка пасля паведамленняў аб траўме, атрыманай ім падчас заняткаў спортам на выхадных.

«З нецярпеннем чакаю мемаў. Дзякуй за добрыя пажаданні, выглядае горш, чым ёсць насамрэч», — напісаў Шольц у твітары.

Чытачы не прымусілі сябе чакаць. Большасць мемаў мае адсылкі да піратаў.

У некаторых мемах Шольца звязалі з «пірацкімі» сайтамі. 

Некаторыя карыстальнікі ўзгадалі Аляксея Навальнага. У 2017 годзе расійскі апазіцыянер насіў такую ​​ж павязку пасля таго, як на яго напалі і аблілі зялёнкай. Навальны тады атрымаў хімічны апёк вока.

Фатаграфію кіраўніка германскага ўрада супаставілі таксама з турэмным фота экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якое нядаўна таксама разышлося на мемы.

65-гадовы Шольц атрымаў траўму на прабежцы 2 верасня. Праз гэта ён не змог прысутнічаць на перадвыбарных мерапрыемствах сваёй партыі ў федэральнай зямлі Гесэн 3 верасня. Аднак яго сустрэчы на ​​гэтым тыдні адмяняць не сталі, піша DW.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
1
даведка/адказаць/
05.09.2023
А ведь мог же просто заклеить глаз белым лейкопластырем, как Арестович...
0
The Privateer/адказаць/
05.09.2023
Вось гэта па-нашаму!!! Застаецца толькі разам засьпяваць: Ember Sea ці Vogelfrey ;)
1
Турбапатрыёт/адказаць/
05.09.2023
Самы лепшы мем быў ад Савецкай Беларуссіі. https://t.me/sovbelarussia/15155
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031