Знайсці
13.01.2024 / 11:522РусŁacБел

Канцлер Нямеччыны Шольц працягвае карыстацца пнеўмапоштай XIX ст. А ўсё з-за страху перад расійскімі хакерамі

Ведамства федэральнага канцлера планавала адмовіцца ад пнеўматычнай пошты да 2025 года. Такія апараты ўвялі яшчэ ў XIX стагоддзі ў часы Германскай імперыі і кайзераў.

Фота: Michael Sohn / AP

Цяпер сістэма капсул і труб са сціснутым паветрам у офісе кіраўніка ўрада складаецца з 36 станцый. Іх эксплуатацыя абыходзіцца ў 15 000 еўра ў год, штомесяц па пнеўмапошце дасылаюць каля 1000 лістоў, піша Bild.

У кабінет канцлера вядзе труба пад нумарам адзін, у пакой урада — пад нумарам два. Паводле газеты Süddeutsche Zeitung, Олаф Шольц наклаў вета на адмову ад пнеўмапошты з-за страху перад расійскімі хакерамі.

Капсула для пнеўмапошты. Фота: Wikimedia Commons

«Шольц адмовіўся ад планаў па ўтылізацыі сістэмы пнеўматычных трубак XIX стагоддзя, якая выкарыстоўвалася для транспарціроўкі сакрэтных дакументаў у яго офіс, бо яна аказалася важным інструментам у барацьбе з расійскімі шпіёнамі, — піша брытанская Daily Telegraph. — Сістэма пнеўматычных трубак уяўляе сабой рэдкі прыклад таго, наколькі простая аналагавая тэхналогія можа быць лепшай для нацыянальнай бяспекі».

Ва ўрадзе Нямеччыны заявілі, што лісты па пнеўмапошце «звычайна тычацца тэрміновых працэсаў, іх нельга перасылаць у электронным выглядзе або праз кур'ерскую службу, бо, напрыклад, яны сакрэтныя або павінны быць падпісаны ў арыгінале».

Чытайце таксама:

Олаф Шольц можа датэрмінова пайсці ў адстаўку — Bild

Олаф Шольц чарговы раз захварэў на каранавірус

Шольц апублікаваў сваё фота з павязкай на воку і драпінамі на твары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3
13.01.2024
Апошні час у СМІ нешта пачалі з'яўляцця навіны, якія маюць паказаць, што Шольц нібыта антырасійскі ды хіба думаюць, што наіўныя чытачы павераць і забудуць, як немцы круцілі гэгэфты з расіянамі і як сам Шольц адцягваў дапамогу Украіне, або колькі з пасланага прыйшлося рамантаваць.
1
Гэтак/адказаць/
13.01.2024
Так, не вярзіце лухты, за 2023 год Германія больш за іншых еўрапейскіх краін паставіла Украіне ваеннай тэхнікі ды аказала фінансавую падтрымку ў абсалютных лічбах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031