Знайсці
18.06.2024 / 23:171РусŁacБел

Хто дадаў Беларусь у праект мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй у 2022 годзе? Адказ даў Міхаіл Падаляк

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк даў інтэрв'ю «Люстэрку», у якім праясніў некаторыя нюансы мірных перамоў паміж Расіяй і Украінай вясной 2022 года, праекты дамоў па выніках якіх былі нядаўна апублікаваныя.

Міхаіл Падаляк. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

— The New York Times апублікавала праект мірнага пагаднення, якое Расія і Украіна амаль узгаднілі ў красавіку 2022 года. Там гаворыцца, што Украіна не павінна ваяваць на баку аднаго з гарантаў яе бяспекі, якімі ў тэксце пазначаны Вялікабрытанія, Кітай, ЗША, Францыя і Расія (у дужках таксама фігуруюць Беларусь і Турцыя). Вы былі ўдзельнікам перамоў. Хто і чаму дадаў Беларусь?

— Няма ніякай дамовы. Ніякіх дамоў з Расіяй ніхто не збіраўся падпісваць. І ўсё тое, што Расія кудысьці дзесьці злівае, усе гэтыя дакументы бясконцыя, яна ўсё адно і тое ж кажа. І гэта цалкам карэлюе з заявамі Пуціна.

Расійская Федэрацыя прыехала [на перамовы 2022 года] з ультыматумам, які выглядаў наступным чынам: вы нам павінны аддаць юрыдычна свае тэрыторыі, вы павінны адмовіцца юрыдычна ад суб'ектнасці (знешняй і ўнутранай), вы павінны адмовіцца ад унутранай ідэнтычнасці. А самае галоўнае — вы павінны адмовіцца ад самаабароны, распусціць сваё войска і скласці зброю.

Я, шчыра кажучы, нават не разумею, чаму хтосьці працягвае пісаць тое, што не адпавядае рэчаіснасці. Ніякіх падобных дамоў, натуральна, не магло быць і не было. Нічога падобнага не адбывалася ні ў Стамбуле, ні, дарэчы, у Беларусі ў першых трох турах.

Была заяўленая пазіцыя Расіі — яна неадэкватная, яшчэ раз падкрэсліваю, яна цалкам карэлюе з тымі пазіцыямі, якія літаральна днямі агучыў Пуцін. Натуральна, ніхто гэта прымаць тады не хацеў і тым больш не хоча цяпер.

І была пазіцыя Украіны: давайце вы выйдзеце з тэрыторыі Украіны ў поўным аб'ёме (я маю на ўвазе, на момант пачатку поўнамаштабнага ўварвання) — а ўсё, што тычыцца тэрытарыяльных пытанняў, мы якраз перанясем у перамоўную групу, дзе ўжо будуць удзельнічаць прэзідэнты. Маецца на ўвазе і лёс Крыма, і лёс часткі Данецка і гэтак далей. Гаварылі шмат, а вынік нулявы.

Натуральна, Украіна настойвала, што ніякае войска ніхто распускаць не будзе, у месцы пастаяннай дыслакацыі ніхто нікога перамяшчаць не будзе, скарачаць узброеныя сілы мы не будзем. І ўжо дакладна не будзем адмаўляцца ад сваёй ідэнтычнасці, таму што мы з'яўляемся суверэннай краінай. Вось так гэта выглядае. І таму вось гэтыя публікацыі…

Глядзіце, адначасовая публікацыя нейкіх дакументаў, якія не з'яўляюцца такімі, а з'яўляюцца хацелкамі Расіі, і адначасовае выступленне Пуціна павінны былі б усіх падштурхнуць да думкі, што гэта адна інфармацыйная прымітыўная аперацыя, не больш за тое. Ніякіх дакументаў напярэдадні падпісання не было, ніякіх дамоўленасцяў з Расіяй не было.

І ўжо сапраўды [не магло б быць] пасля таго, што мы ўбачылі ў Кіеўскай вобласці, у тым ліку ў Бучы, у Ірпені, у Гастомелі. Нават зыходзячы з генацыднага кампанента, які Расія прадэманстравала, мы выдатна разумелі, што ўвесь гэты генацыдны кампанент цалкам будзе праяўлены на ўсёй акупаванай тэрыторыі Украіны. Адпаведна, ніхто не збіраўся з Расіяй нічога падпісваць.

— Хто і чаму дадаў Беларусь у гэты дакумент?

— Пачатак перамоў быў у Беларусі. Безумоўна, Расійская Федэрацыя настойвала, каб і Беларусь нейкім чынам згадвалася [у дакументах] і гэтак далей. Нічога іншага. Зноў жа, гэта ўсё з'яўляецца тэарэтычнымі хацелкамі расійскага боку, якія да рэальнасці ніякага дачынення не маюць і не мелі.

Чытайце таксама:

Апублікавалі тэкст меркаванай дамовы, якую склалі ў 2022 падчас расійска-ўкраінскіх перамоў

Пуцін: Расійскія войскі ў 2022 годзе не збіраліся штурмаваць Кіеў

Пуцін назваў умовы спынення агню і пачатку перамоў па Украіне

Пуцін заявіў, што быў гатовы не акупаваць паўднёвыя вобласці Украіны ў абмен на сухапутны калідор у Крым

«Стандартны набор агрэсара». У Офісе Зяленскага пракаментавалі «мірны план» Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
0
Кастусь/адказаць/
18.06.2024
гошпада, ну хто ее туда додать? Австралия что ли?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031