Знайсці
14.06.2024 / 15:393РусŁacБел

Пуцін заявіў, што быў гатовы не акупаваць паўднёвыя вобласці Украіны ў абмен на сухапутны калідор у Крым

Расійскі правіцель упершыню паспрабаваў патлумачыць, чаму ўварваўся ў Херсонскую і Запарожскую вобласці.

Фота: Contributor Getty Images

Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніцтвам расійскага МЗС заявіў, што ў пачатку поўнамаштабнай вайны, маўляў, не выключаў захавання ўкраінскага суверэнітэту над Запарожскай і Херсонскай абласцямі ў абмен на сухапутны калідор у Крым.

Пуцін упершыню з пачатку ўварвання патлумачыў прычыны, нібыта па якіх ён уварваўся ў паўднёвыя вобласці Украіны. Паводле яго слоў, 5 мая 2022 года ён праз пасярэдніка перадаў прапанову аб урэгуляванні ў Запарожскай і Херсонскай абласцях. На думку «Агентства», гаворка ідзе пра тагачаснага прэм'ера Ізраіля Нафталі Бенета, які наведваў Маскву 5 мая.

Пуцін адзначыў, што пасярэднік пытаўся ў яго, з якой прычыны расійскія войскі знаходзяцца ў Запарожскай і Херсонскай абласцях. Расійскі кіраўнік нібыта адказаў, што такі быў план Генштаба.

«Тады ад замежнага калегі пайшло ўдакладненне: ці будуць расійскія войскі заставацца ў Херсонскай і Запарожскай абласцях і што будзе з гэтымі рэгіёнамі пасля дасягнення мэтаў СВА. На гэта адказаў, што ў цэлым не выключаю захавання ўкраінскага суверэнітэту над гэтымі тэрыторыямі, аднак пры ўмове, што Расія будзе мець трывалую сухапутную сувязь з Крымам. Гэта значыць, Кіеў павінен гарантаваць так званы сэрвітут — юрыдычна аформленае права доступу Расіі на Крымскі паўвостраў праз Херсонскую і Запарожскую вобласці», — расказаў Пуцін.

Ён заявіў, што пасярэднік адправіўся ў Кіеў з гэтай прапановай, аднак украінскія ўлады нібыта адмовіліся ад яго паслуг праз тое, што ён стаіць на прарасійскіх пазіцыях.

Нагадаем, Расія ў 2022 годзе аб'явіла аб анексіі Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны, пры гэтым расійскія войскі не кантралююць абласныя цэнтры. Сёння Пуцін назваў свае ўмовы для пачатку мірных перамоў: украінскія войскі павінны цалкам пайсці з тэрыторыі гэтых рэгіёнаў, а таксама з тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей.

Чытайце таксама:

Пуцін назваў умовы спынення агню і пачатку перамоў па Украіне

Пуцін: Расійскія войскі ў 2022 годзе не збіраліся штурмаваць Кіеў

Пуцін вечарам правёў нараду з міністрам абароны і начальнікам Генштаба

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5
0
Андрусь /адказаць/
14.06.2024
Калідор у Ўсходнюю Прусію патрабаваў ад Польшчы Гітлер
0
Каля Харківа параза, Даляр, F-16/адказаць/
14.06.2024
НН зайдзіце ў твітар , так столькі навін на гэты конт. Даляр ,  F-16 ХУТКА ВА Украіне , Кітай патрабуе танныя рэсурсы і Маньчжурыю. Каля Харківа параза, каляпс Маскоўскага войска ва Украіне пытанне часу, цікава арда ў 1916 ці ўжо ў 1917 ? І што нам Літінам рабіць, трэба дамовіцца і прaвесці дэ- каланізацыю ХУТКА.
14.06.2024
Это было изначально согласовано между Путиным и Байденом в Швейцарии. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031