Знайсці
14.06.2024 / 16:022РусŁacБел

«Стандартны набор агрэсара». У Офісе Зяленскага пракаментавалі «мірны план» Пуціна

На думку прадстаўнікоў Офіса, Пуцін не агучыў рэальных мірных прапаноў.

Міхаіл Падаляк. Фота: УНІАН

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адрэагаваў на прапановы па ўрэгуляванні канфлікту, якія агучыў Уладзімір Пуцін.

«Ніякіх новых «мірных прапаноў» ад Расіі не паступала. Суб'ект Пуцін агучыў толькі «стандартны набор агрэсара», які ўжо неаднаразова гучаў.

Ягоны змест даволі спецыфічны, у вышэйшай ступені абразлівы для міжнароднага права і абсалютна красамоўна гаворыць пра няздольнасць цяперашняга расійскага кіраўніцтва адэкватна ацэньваць рэаліі», — адзначыў Падаляк у X.

Прапановы Пуціна ў офісе Уладзіміра Зяленскага бачаць так:

«1. Аддайце нам свае тэрыторыі.

2. Адмоўцеся ад свайго суверэнітэту і сваёй суб'ектнасці.

3. Пакіньце сябе без абароны (ніякага сяброўства ў альянсах).

4. Здыміце (разам з краінамі Захаду) усе санкцыі цалкам і неадкладна, каб мы маглі напоўніць нашу ваенізаваную эканоміку і рабіць больш інвестыцый у інфармацыйныя правакацыі па ўсім свеце.

Самае галоўнае — пятае — давайце тэрмінова выпраўляць «не / правал Расіі» за кошт Украіны».

Па словах Падаляка, у гэтых прапановах няма жадання скончыць вайну, але ёсць жаданне не плаціць за яе самастойна і весці яе ў новых фарматах.

«Гэта ўсё поўны падман. Таму — яшчэ раз — пазбаўцеся ад ілюзій і перастаньце ўспрымаць сур'ёзна абразлівыя для здаровага сэнсу «прапановы Расіі», — рэзюмаваў Падаляк.

Пуцін на сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС Расіі назваў умовы для пачатку мірных перамоў з Украінай: вывад УСУ з усіх анексаваных Расіяй тэрыторый, гарантыі неўступлення Украіны ў NATO і бяз'ядзернага статусу краіны.

Чытайце таксама:

Пуцін назваў умовы спынення агню і пачатку перамоў па Украіне

Пуцін: Расійскія войскі ў 2022 годзе не збіраліся штурмаваць Кіеў

Пуцін заявіў, што быў гатовы не акупаваць паўднёвыя вобласці Украіны ў абмен на сухапутны калідор у Крым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
0
Ліберальны план для Пуціна®/адказаць/
14.06.2024
Поўная безумоўная капітуляцыя, вяртаньне захопленых тэрыторый. Прагалошэньне сувенерытэту: Ічкерыі, Белгарадскае народнае Рэспублікі, Смаленскае народнае Рэспублікі, Кёнігсберскай аўтаноміі ў складзе ФРГ (для рэпрэсаваных рускаязычных немцаў), Народнай Рэспублікі Татарстан... Ну на пачатку хопіць, там паглядзім на паводзіны Масковіі.
6
Жэка/адказаць/
14.06.2024
А падаляк - гэта хто?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031