Знайсці
10.06.2024 / 16:132РусŁacБел

Афіцыйна пакідае Беларусь IT-кампанія Playtika

Інфармацыя пра ліквідацыю беларускай юрыдычнай асобы «Плэйтыка Бел» з'явілася на сайце адзінага дзяржрэгістратара, хоць на афіцыйным сайце Playtika Беларусь усё яшчэ фігуруе ў пераліку лакацый, дзе ёсць офісы кампаніі, заўважыў Devby.io.

Офіс кампаніі Playtika ў ізраільскай Герцліі

Афіцыйна працэдура ліквідацыі кампаніі па рашэнні ўласніка была запушчаная ў канцы красавіка, але пра сыход з Беларусі ізраільскай геймдэв-кампаніі Playtika стала вядома яшчэ ў студзені.

Першапачаткова, са слоў супрацоўнікаў, планавалася, што беларуская каманда дапрацуе да канца лютага. Аднак пазней топ-менеджмент кампаніі скарэктаваў планы. Супрацоўнікам паведамілі, што апошні працоўны дзень для ўсіх, хто застанецца ў Беларусі — 30 красавіка. Пасля гэтай даты доступу да карпаратыўных рэсурсаў з Беларусі не будзе.

Зрэшты, фізічны офіс у Мінску быў закрыты для большасці супрацоўнікаў ужо з пачатку сакавіка. Як расказала адна з крыніц, у лютым «з многімі інжынерамі завяршылі працоўныя адносіны, выплацілі ім заробак і гадавы бонус». Колькі супрацоўнікаў мінскага офіса было звольнена, а колькі працягваюць працаваць, але ўжо ў іншых лакацыях, невядома.

Анонс закрыцця офіса ў Мінску супаў з новым раўндам глабальных скарачэнняў у Playtika. Медыя паведамлялі, што скароцяць 300-400 супрацоўнікаў у розных лакацыях. Каманда ў Мінску чакала, што працу могуць страціць да 50% офіса (каля 150 чалавек).

Офіс кампаніі-распрацоўшчыка Playtika ў Мінску быў адкрыты ў 2012 годзе. На піку ў кампаніі працавала больш за 600 чалавек (на канец 2021 года). Мінскі офіс уваходзіў у топ-20 самых буйных ІТ-кампаній у Беларусі.

У квартальных справаздачах Playtika ў апошнія гады Беларусь фігуравала сярод фактараў рызыкі. У фінансавай справаздачнасці за мінулы год Playtika згадала Беларусь у пераліку рызык, «звязаных з міжнароднымі аперацыямі і ўласнасцю».

Чытайце таксама:

56-гадоваму айцішніку з Мінска пагражае да 12 гадоў калоніі за данаты

«Лепш назад на завод ці ёсць варыянт вярнуцца ў Беларусь». Як айцішнікі ў Польшчы жывуць на мінімалку

Айцішнікі з Беларусі знялі палову офіснай Вільні — але цяпер трацяць цікавасць

«На старце айцішнік будзе зарабляць $300-500 на месяц». Наколькі складана ўвайсці ў ІТ у 2024 годзе?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
2
Влад/адказаць/
10.06.2024
А 4 года чего ждали?
0
Неяк так/адказаць/
10.06.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031