Знайсці
01.06.2024 / 23:2413РусŁacБел

Айцішнікі з Беларусі знялі палову офіснай Вільні — але цяпер трацяць цікавасць

Паводле даных міжнароднай кампаніі Colliers, за 2022 год ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі палову айцішных офісаў Вільні — 15 тыс. з 30 тыс. квадратаў, арандаваных усім ІТ-сектарам. Але летась актыўнасць прыкметна ўпала, піша Devby.io.

У 2023 аналітыкі не зафіксавалі значных угод з беларускімі кампаніямі. Выключэнне — EPAM, які арандаваў каля 1,6 тыс. кв. метраў офісных плошчаў у Business Stadium North East. 

Верагодна, тым самым кампаніі з беларускімі каранямі паўплывалі на агульнае падзенне попыту на літоўскія офісы. 

Усяго ў Вільні было арандавана 63 тыс. кв. метраў офісаў за год (зноў заключаныя дамовы). Гэта найгоршы паказчык ад 2016 года. Напрыклад, у 2022 годзе было арандавана 108 тыс. кв. метраў. 

ІТ-кампаніі лідзіравалі — знялі больш за 16 тыс. кв. метраў, або 26% ад усіх арандаваных плошчаў. Аднак у параўнанні з 2022 годам гэты паказчык упаў амаль удвая. 

На попыт на офісы, у прыватнасці, з боку беларускіх кампаній, уплывае пагаршэнне ўмоў працы для бізнэсу. За апошні год агульная колькасць беларускіх кампаній у Літве зменшылася больш чым на траціну.

ZPP|Belarus Business Center летась у ходзе даследавання выявіў ключавыя праблемы беларускага бізнэсу ў Літве.

  • Ускладненая праца з банкамі і фінансавымі ўстановамі: адмовы пры адкрыцці рахункаў, у крэдытах, замарозкі плацяжоў.
  • Адмовы контрагентаў, партнёраў і пастаўшчыкоў ад узаемадзеяння праз рэпутацыйныя рызыкі.
  • Немагчымасць атрымання віз, цяжкасці пры атрыманні ДНЖ і ПМЖ.
  • Складанасці пры ўзаемадзеянні з органамі ўлады.
  • Павялічаная колькасць праверак.
  • Высокая загружанасць нешматлікіх памежных пунктаў, якія функцыянуюць.

Супрацоўнікі кампаній сутыкаюцца з праблемамі з легалізацыяй у Літве. На працягу года некаторым беларусам, у тым ліку айцішнікам, анулявалі ДНЖ. Улетку мінулага года на выхад папрасілі тых, хто служыў па кантракце ў войску РБ, быў звязаны з ваенпрамам або сілавымі структурамі. Пазней улады Літвы ўбачылі пагрозу ў спецыялістах, якія раней працавалі ў атамнай галіне.

Чытайце таксама:

EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ

«Краіна губляе людзей з высокімі даходамі». Што адбываецца ў беларускай айцішцы

Вільня ці Варшава? Беларусы пра плюсы і мінусы жыцця ў гэтых сталіцах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
3
0
Индеец/адказаць/
02.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
Индеец/адказаць/
02.06.2024
ром,

Так ничего не изменилось. В Латвии молодой сосед знакомой работает на кассе в Лидле по 700, пьет самое дешевое пивко, и встречает ее на лестничной площадке без труселей. Недавняя история.
1
Яська/адказаць/
02.06.2024
123, бо баяцца, што Вільню вернем)) раней прыдумвалі сабе Вітаўтусаў, Скарынасаў, Эйнштэйнасаў, а тут цяпер дыяспара сапраўдных гаспадароў ўсё пашыраецца й пашыраецца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031