Знайсці
09.06.2024 / 17:381ŁacБел

Пробашча касцёла ў Шуміліне асудзілі трэці раз запар

Праз месяц пасля затрымання, якое адбылося 8 траўня, пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю. Гэта азначае, што яго асудзілі на адміністрацыйны арышт трэці раз запар. Два папярэднія разы яму прызначалі па 15 сутак арышту, піша Katolik.life.

Новы тэрмін і абвінавачванне, а таксама абвінавачванне па другім пратаколе пакуль застаюцца невядомыя.

У першы раз святара асудзілі на арышт паводле адміністрацыйнага артыкула за «несанкцыянаванае пікетаванне» (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Як сказана ў апублікаванай у банку судовых рашэнняў пастанове, святару паставілі ў віну тое, што раней ён размяшчаў на сваім фота профілю ў сацсетцы некалькі значкоў, і гэтыя дзеянні міліцыя і суд палічылі несанкцыянаваным пікетаваннем. Пробашча санктуарыя асудзілі тады на максімальна магчымы тэрмін.

Фота профілю са значкамі, пра якія ідзе гаворка (у тым ліку з афіцыйным сцягам Украіны) святар абнаўляў больш за два гады таму. У той жа дзень, 26 лютага 2022 года, калі на фота профілю пробашча з'явіўся значок са сцягам Украіны, ён змяніў яго на выяву голуба міру. Аднак гэта пад увагу не прынялі.

За падобныя дзеянні ў інтэрнэце па аналагічным артыкуле быў асуджаны таксама вікарый парафіі Павел Лемех, які пасля двух судоў і арышту выйшаў на волю і вярнуўся да служэння ў санктуарыі.

Чытайце таксама:

Каталіцкага святара з Шуміліна не выпусцілі пасля 10 сутак, судзілі паўторна

Сталі вядомы прысуды святарам з Шуміліна

Святароў з Шуміліна судзілі дыстанцыйна, а затрымалі не толькі іх

Каталіцкіх святароў у Шуміліне затрымалі нібыта за «дыверсійную дзейнасць на шкоду беларускай дзяржаве»

У Шуміліне затрымалі двух каталіцкіх клірыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
09.06.2024
Бязьвінна караны
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031