Знайсці
21.05.2024 / 23:072РусŁacБел

Каталіцкага святара з Шуміліна не выпусцілі пасля 10 сутак, судзілі паўторна

Айцец Павел Лемех, які служыць у каталіцкім санктуарыі ў Шуміліне і быў асуджаны на 10 сутак арышту, не выйшаў на волю па заканчэнні гэтага тэрміну, а 21 траўня яго судзілі паўторна па новым абвінавачванні. Сутнасць абвінавачванняў па-ранейшаму невядомая — ні вернікам, ні духавенству нічога не кажуць пра арыштаваных святароў, піша Katolik.life.

Айцец Павел Лемех

Калі святара не вызвалілі ў суботу, вернікі зразумелі, што яго перазатрымалі паводле новага абвінавачвання і чакалі суда ў панядзелак. Аднак, мяркуючы па ўсім, працэс адбыўся ў аўторак.

У ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску, дзе з 8 траўня знаходзіцца святар, удзень 21 траўня адказвалі, што «на гэты момант ён адсутнічае», адмовіўшыся растлумачыць, з якой прычыны. Відавочна, у той час над ім ішоў новы суд. Увечары ў ізалятары таксама адмовіліся паведаміць, ці знаходзіцца тут айцец Павел.

Рашэнне другога суда, як і сутнасць абвінавачванняў, пакуль невядомыя. У электронным раскладзе судоў працэс не быў пазначаны.

Айца Паўла Лемеха затрымалі разам з іншым святаром — айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Айцу Анджэю прысудзілі 15 сутак арышту — гэты тэрмін заканчваецца 23 траўня. Акрамя таго, судзілі адну з парафіянак — за падпіску ў сацсетцы на старонку, абвешчанай «экстрэмісцкай», яе пакаралі штрафам.

@nashanivanews Азаронка паслалі на тры літары, але сконяылася гэта кепска #беларусь#азаренок#беларускітыкток#беларускаямова#нашаніва♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Сталі вядомы прысуды святарам з Шуміліна

Святароў з Шуміліна судзілі дыстанцыйна, а затрымалі не толькі іх

Каталіцкіх святароў у Шуміліне затрымалі нібыта за «дыверсійную дзейнасць на шкоду беларускай дзяржаве»

У Шуміліне затрымалі двух каталіцкіх клірыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
Лукашэнку абражаў? /адказаць/
21.05.2024
Ну е мае.
0
ВІТАЎТ/адказаць/
22.05.2024
Не выпусьцілі таму што каталіцкія сьвятары не зрусафікаваныя як сьыятары насаджанай маскоўскай, лкашэнкаўскай веры. 
А для лукашэнкі русафікацыя гэта задача №1, якой ён стала займаецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031