Знайсці
01.06.2024 / 16:561ŁacБел

Сталі вядомыя прычыны арышту шумілінскага ксяндза Юхневіча

Ксяндзу-аблату Анджэю Юшкевічу з Шуміліна паставілі ў віну размяшчэнне ў фэйсбуку фатаграфій са сваёй выявай з бел-чырвона-белым сцягам і сцягам Украіны, даведалася «Хрысціянская візія».

Гэта паслужыла падставай для прыцягнення клірыка па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення пікетавання). Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 10 траўня дала яму 15 сутак арышту.

Пра выхад ксяндза Юхневіча на волю, у адрозненне ад ягонага калегі Паўла Лемеха, пакуль не паведамлялася.

Айцец Анджэй Юхневіч — старшыня каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх суполак Беларусі. Гэта касцёльны орган, які займаецца супрацоўніцтвам паміж манаскімі ордэнамі.

Чытайце таксама:

Стала вядома, за што судзілі шумілінскага ксяндза Лемеха

Святара з Шуміліна Паўла Лемеха выпусцілі на волю

Каталіцкага святара з Шуміліна не выпусцілі пасля 10 сутак, судзілі паўторна

Сталі вядомы прысуды святарам з Шуміліна

Святароў з Шуміліна судзілі дыстанцыйна, а затрымалі не толькі іх

Каталіцкіх святароў у Шуміліне затрымалі нібыта за «дыверсійную дзейнасць на шкоду беларускай дзяржаве»

У Шуміліне затрымалі двух каталіцкіх клірыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
15
02.06.2024
Плакал. Представляю как православный священник выходит с российским или белорусским флагом в Прибалтике... А лучше с флагом СССР. Что будет интересно, наша нива?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031