Знайсці
09.06.2024 / 11:597РусŁacБел

«Цяпер вызначаецца, ці падлягае ён аднаўленню». Z-каналы пацвердзілі пашкоджанне найноўшага Су-57

Расійскі паблік Fighterbomber, які спецыялізуецца на авіятэматыцы, пацвердзіў атаку на Су-57 у Ахтубінску.

Су-57. Фота: Мінабароны РФ

«Так, учора аэрадром у Ахтубінску падвергнуўся нападу БПЛА. Тры штукі даляцела.

Аскепкамі атрымаў пашкоджанні Су-57, цяпер вызначаецца, падлягае ён аднаўленню ці не.

Калі не, то гэта будзе першая баявая страта Су-57 у гісторыі», — канстатуе аўтар канала.

Паводле яго слоў, вінавата ў знішчэнні найкаштоўнейшага самалёта расійская карупцыя.

«За кошт толькі аднаго гэтага Су-57, хованкі ад БПЛА можна было пабудаваць усім самалётам аператыўна-тактычнай авіяцыі краіны. Зразумела калі па шляху іх не піз**ць і не раздаваць адкаты.

І на Лаос б яшчэ засталося», — піша Fighterbomber.

8 чэрвеня на тэрыторыі аэрадрома «Ахтубінск» у Астраханскай вобласці РФ, размешчаным у 589 кіламетрах ад лініі фронта, атакаваны шматмэтавы расійскі знішчальнік Су-57, паведаміў ГУР.

Су-57 — шматмэтавы знішчальнік пятага пакалення. Яго стварылі з ужываннем тэхналогій малапрыкметнасці і перадавой электронікі. Гэтая баявая машына здольная несці ўзбраенне ва ўнутраных адсеках фюзеляжа. Самалёт таксама валодае звышгукавой крэйсерскай хуткасцю, пры гэтым можа манеўраваць з вялікімі перагрузкамі.

Гэта самы сучасны расійскі знішчальнік, які здольны выкарыстоўваць для ўдараў ракеты Х-59 і Х-69. 

На ўзбраенні паветрана-касмічных сіл Расіі знаходзяцца адзінкі такіх баявых самалётаў.

Учора Мінабароны РФ заяўляла аб збіцці дронаў над Астраханскай вобласцю.

Чытайце таксама:

Расіянам не ўдалося рэалізаваць Харкаўскую аперацыю — Зяленскі

«Мы супрацоўнічаем у розных кірунках». Кіраўнік акупаванай тэрыторыі падзякаваў Беларусі за падтрымку

Былога мэра Купянска, які збег у Расію, спрабавалі застрэліць — ён у крытычным стане

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
7
0
Великие русские рукожопные мастера/адказаць/
09.06.2024
Нет сомнения, что самолёт заделают навозом и сверху приварят чердак, как на танки теперь лепят. Тогда ни один украинский дрон не сможет повредить этот супер-пупер современный русский самолёт времён Ссср.
0
Секретный вопрос/адказаць/
09.06.2024
А сколько всего таких самолетов в Раисси?
09.06.2024
Секретный вопрос, Было 6. Зараз 5. (З навін).
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031