Знайсці
08.06.2024 / 18:251РусŁacБел

Былога мэра Купянска, які збег у Расію, спрабавалі застрэліць — ён у крытычным стане

Замах на былога мэра ўкраінскага горада Купянска Генадзя Мацэгору, які супрацоўнічаў з расійскімі вайскоўцамі, адбыўся 7 чэрвеня ў расійскім горадзе Стары Аскол (Белгарадская вобласць). Цяпер ён у бальніцы ў крытычным стане, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

Генадзь Мацэгора

У Мацэгору стралялі каля яго дома, дадае расійскі паблік Mash.

Пасля акупацыі Купянска Мацэгора супрацоўнічаў з расійскімі вайскоўцамі.

«У чэрвені 2022 года ён падпісаў так званы пратакол стварэння акупацыйнай Харкаўскай адміністрацыі і публічна пра гэта абвясціў. Пасля вызвалення Купянска збег з расейцамі ў Белгарадскую вобласць, дзе маскоўскія гаспадары прыставілі да Мацэгоры ўзмоцненую ахову», — адзначылі ў ГУР.

Апошнім часам былы мэр працаваў у Расіі дырэктарам фізкультурна-аздараўляльнага комплекса «Георгіеўскі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3
08.06.2024
Такое чакае кожнага калабаранта.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031