Знайсці
09.06.2024 / 10:584РусŁacБел

«Мы супрацоўнічаем у розных кірунках». Кіраўнік акупаванай тэрыторыі падзякаваў Беларусі за падтрымку

Прызначаны Расіяй кіраўнік акупаванай часткі Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі пахваліўся сустрэчай з амбасадарам Беларусі ў РФ Дзмітрыем Крутым. Сустрэча адбылася на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.

 

Прызначаны Расіяй кіраўнік акупаванай часткі Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі з амбасадарам Беларусі ў РФ Дзмітрыем Крутым. Фота: BalitskyEV / Telegram

«Рэспубліка Беларусь з першых дзён працягнула руку дапамогі і падтрымкі Запарожскай вобласці, мы супрацоўнічаем у розных кірунках: у культуры, спорце, турызме, эканоміцы. Нашы спартсмены бяруць удзел у вялікіх спаборніцтвах у Рэспубліцы Беларусь, і ў Дзень Перамогі дэлегацыя Запарожскай вобласці ішла ў «Бяссмертным палку» па вуліцах гераічнага Брэста. І будзем працягваць і нарошчваць супрацоўніцтва.

Вялікая падзяка братэрскаму беларускаму народу за падтрымку і дапамогу, у нас вялікія перспектывы для супрацоўніцтва, і мы будзем умацоўваць і ўзмацняць узаемадзеянне», — напісаў ён у тэлеграме. 

За замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны ўкраінскі суд завочна прыгаварыў Баліцкага да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Расейцы перакідваюць вайскоўцаў з Херсоншчыны на Харкаў

Генконсульства Беларусі ў Растове-на-Доне будзе адказваць за акупаваныя тэрыторыі Украіны

У акупаваным Бярдзянску ўзарвалі супрацоўніка калоніі, які катаваў украінскіх палонных

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
андруша/адказаць/
09.06.2024
у кирунках ци у напрамках
0
Стоп таракан!/адказаць/
09.06.2024
Это он поблагодорил тараканское государство. Сама Беларусь здесь не причём.
09.06.2024
Стоп таракан!, рафик совсем невиноуват
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031