Знайсці
08.06.2024 / 17:5711РусŁacБел

«З гэтым чалавекам можна мець справу». З кім у атачэнні Пуціна Захад гатовы будзе гаварыць пасля вайны

Bloomberg і The Economist з розніцай у тыдзень апублікавалі вялікія артыкулы пра кіраўніцу цэнтральнага банка Расіі Эльвіру Набіуліну. Суразмоўцы абодвух выданняў адзначаюць, што ў расійскай палітычнай сістэме Набіуліна — адна з нямногіх, хто можа гаварыць з Уладзімірам Пуціным адкрыта і выказваць «тое, што яму не падабаецца».

«Медуза» пераказвае асноўнае з гэтых артыкулаў.

Кіраўніца цэнтральнага банка Расіі Эльвіра Набіуліна падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску ў маі 2023 года. Скрын відэа «Пул першага»

Bloomberg называе кіраўніцу Цэнтрабанка «канстантай», якая застаецца побач з прэзідэнтам цягам апошняга дзесяцігоддзя, і «анамаліяй, якую Пуцін імкнецца абараніць». Аднак кіраванне «вайсковай машынай» ва ўмовах росту выдаткаў робяць працу Набіулінай усё больш складанай, а будучыня расійскай эканомікі, якую кіраўніца Цэнтрабанка вымушаная ўтрымліваць, пасля вайны выглядае ўсё больш нявызначанай.

Пуцін «шануе парады Набіулінай і давярае ім», а яе прысутнасць разглядае як магчымасць збалансаваць сваю эканамічную каманду, асноўныя ўдзельнікі якой актыўна падтрымліваюць вайсковую рыторыку, распавядаюць крыніцы Bloomberg. Сярод такіх удзельнікаў выданне называе міністра фінансаў Антона Сілуанава, які кажа пра «бюджэт перамогі», і былога памочніка Пуціна ў эканамічных пытаннях Максіма Арэшкіна, які называе вайну «глабальным канфліктам з Захадам праз Украіну».

«Эльвіра мае выключнае права сказаць прэзідэнту тое, што яму не падабаецца. Яна можа адкрыта казаць пра сітуацыю, і ён гэта прымае»,

— лічыць былы першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Алег В'югін.

Успамінаючы кар'ерны шлях Набіулінай, Bloomberg адзначае, што яна трапіла ў поле зроку Пуціна ў 2006 годзе, калі адказвала за падрыхтоўку парадку сустрэчы «Вялікай васьмёркі» ў Маскве. У 2008 годзе Набіуліна стала міністрам эканамічнага развіцця, а ў 2013-м узначаліла Цэнтрабанк. У сакавіку 2022-га, практычна адразу пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, яна была пераназначаная на свой трэці пяцігадовы тэрмін. 

«Яна чалец каманды Пуціна, якая выразна выконвае сваю ролю, але ў яе большая ступень свабоды, чым ва ўрада», — мяркуе В'югін. Пры гэтым, як адзначае былы першы намеснік старшыні Цэнтрабанка, у Набіулінай «ёсць здольнасць быць незалежнай дзякуючы свайму характару», і на яе «можна спадзявацца». 

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Набіуліна звярнулася да супрацоўнікаў са словамі аб «зусім нестандартнай сітуацыі», якой «ніхто не хацеў», і заклікала «пакінуць любыя рознагалоссі», каб «дапамагаць калегам» і працаваць. Паводле інфармацыі Bloomberg, тады ж у размове з супрацоўнікамі Набіуліна назвала галоўнай місіяй Цэнтрабанка прадухіленне эканамічнага калапсу, які, паводле яе слоў, здольны прывесці да палітычнага хаосу — такога як пасля распаду СССР у 1990-х гадах. Калегі кіраўніка ЦБ успамінаюць яе перасцярогу аб тым, што ўрад, які знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы, «без ваганняў выкараніць тое, што засталося ад свабоды ў Расіі».

Былая дарадца па Расіі ў Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША Фіёна Хіл мяркуе, што

Набіуліна можа стаць «мостам паміж Расіяй і сусветнай эканомікай», калі Захад зноў пачне наладжваць стасункі з Расіяй — а гэта, на думку Хіл, «адбудзецца рана ці позна, калі вайна скончыцца». Набіуліна можа аказацца чалавекам, з якім, на думку Захаду, «можна мець справу», мяркуе Хіл.

Чытайце таксама:

Financial Times: Грэф і Набіуліна не змаглі пераканаць Пуціна не пачынаць уварванне ва Украіну

Улады Расіі пакуль адмовіліся ад узмацнення курса расійскага рубля за кошт валютных абмежаванняў 

Лукашэнка з Набіулінай абмеркавалі мэтазгоднасць увядзення адзінай валюты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
11
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
10
0
Сакавік /адказаць/
08.06.2024
Mafkees , было б добра)))
1
Заратустра/адказаць/
08.06.2024
Забудьте про после войны, трепло
1
Кастусь/адказаць/
09.06.2024
Жыве Беларусь ,надежды юношей питают. Нажаль
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера