Знайсці
17.08.2023 / 09:572РусŁacБел

Улады Расіі пакуль адмовіліся ад узмацнення курса расійскага рубля за кошт валютных абмежаванняў 

На тэрміновай нарадзе ў Пуціна вырашылі пакуль не пашыраць валютных абмежаванняў, закліканых умацаваць курс рубля, паведамляюць «Ведамасці» са спасылкай на блізкія да ўрада крыніцы. Паводле іх, адпаведнае рашэнне было прынята на сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з кіраўніком ЦБ Эльвірай Набіулінай.

Раней агенцтва Bloomberg пісала пра магчымае вяртанне патрабавання аб абавязковым продажы часткі валютнай выручкі экспарцёрамі. Тым не менш, паводле крыніц газеты, удзельнікі сустрэчы вырашылі лічыць пастражэнне валютнага кантролю крайняй мерай.

Суразмоўцы газеты паведамілі, што ўрад «у нефармальным парадку» дамовіўся з экспарцёрамі наконт павелічэння продажу валютнай выручкі, таму ўсталёўваць нарматывы продажу валюты або ўводзіць абмежаванні на рух капіталу ўлады пакуль не будуць і абмяжуюцца маніторынгам дзеянняў экспарцёраў.

У той жа час адна з крыніц выдання адзначыла, што абавязковы продаж экспарцёрамі валютнай выручкі стане непазбежным, калі сітуацыя не зменіцца.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін склікаў 16 жніўня экстранную нараду з сябрамі ўрада РФ для абмеркавання мер пастражэння валютнага кантролю ў сувязі з тым, што павышэнне ключавой стаўкі Цэнтрабанкам да 12% не спыніла падзення курсу рубля, нагадвае «Медуза».

Чытайце таксама:

Ці будзе беларускі рубель слабець далей? Тлумачыць эканаміст

Чаму даражэе даляр і чаго чакаць у блізкай перспектыве

Стаўкі па валютных дэпазітах у беларускіх банках рэзка змяніліся проці мінулага года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Гойда кричали они! Вот и получайте/адказаць/
17.08.2023
С таким курсом, средняя пенсия на россии уже меньше 200 евро. 50 евро на коммуналку, и 150 на еду. Вот это «великая» страна - уровень жизни в рф уже ниже чем в некоторых африканских странах.
0
Сухоруков/адказаць/
17.08.2023
Кирдык твоей расеи, Васильич...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031