Знайсці
04.06.2024 / 20:471РусŁacБел

Суперкамп'ютар правёў 10 тысяч сімуляцый і даў прагноз, хто выйграе Еўра-2024

Аналітыкі брытанскай кампаніі Opta Sports паспрабавалі даведацца магчымага пераможцу футбольнага Еўра-2024 з дапамогай уласнага суперкампутара. Суперкамп'ютар Opta 10 тысяч разоў змадэляваў правядзенне Еўра-2024.

У выніку машына на першае месца па шанцах перамагчы ў фінале турніру паставіла зборную Англіі. Англічане перамаглі ў 19,9% сімуляцый.

Толькі крыху ніжэй (19,1%) суперкамп'ютар Opta ацаніў верагоднасць перамогі на Еўра-2024 зборнай Францыі. Сярод моцных прэтэндэнтаў на выйгрыш таксама названыя гаспадыня турніру Германія (12,4%), а таксама Іспанія (9,6%) і Партугалія (9,2%).

Найменшая імавернасць перамогі на Еўра-2024, згодна з суперкамп'ютарам, у зборных Грузіі, Албаніі і Славакіі.

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня ў Германіі. У фінальнай стадыі турніру возьмуць удзел 24 зборныя. Беларусь на Еўра-2024 не патрапіла.

Чытайце таксама:

Мадрыдскі «Рэал» выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў

Крышціяну Раналду застанецца ў Саудаўскай Аравіі яшчэ на адзін сезон

Футбольны Еўра-2024 па БТ паказваць не будуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
04.06.2024
Пераможа гомелец і самы знакаміты выхадзец з Беларусі ўсіх часоў Наўседаў сябар рэклямны твар прадукцыі ГомТрактМашу спадар Мэлстрой. Ў фінале, дзе сыдуцца Аргентына з Харватыяй, спадар Мэлстрой выкаціць голага новенькага бульбалектарнага трактара сумешчанага з антынатоўпавым вадамётам. Трактар апярэдзіць галоўную аргентынскую зорку Ранальду, і тады арабы яго прададуць з АльХілялю, а лепей купяць гомельскіх малацілак. За мплацілкі забартэруюць коньмі, якія пайдуць на завабленьне іншаземнага вандроўніка ў агратурызм. Агратурызм дазволіць дадаць да спажывецкага кошыка жыхарам Беларусі, разам з Мэлстроям, тры бульбіны, і падаць заяўку на тое, каб сталіца Лісабонска-Ўладзівастоцкага зьвязу была ў Гомлі. Прыкладна так падзеі разьвівацьмуцца найбліжэйшыя месяц-тры, гэта мне сказаў спадар Юры Дракахруст
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031