Знайсці
01.06.2024 / 07:59РусŁacБел

Крышціяну Раналду застанецца ў Саудаўскай Аравіі яшчэ на адзін сезон

Зорны партугалец правядзе і наступны год у «Аль-Насры», напісаў у сацсетках аўтарытэтны футбольны блогер і інсайдэр Фабрыцыа Рамана, чые прагнозы збываюцца на 99%.

Крышціяну Раналду. Фота: Amr Nabil / AP

Крышціяну Раналду перайшоў у «Аль-Наср» на правах свабоднага агента ў студзені 2023 года.

У гэтым сезоне шматразовы ўладальнік «Залатога мяча» ўзяў удзел у 45 матчах ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся 44 галамі і 13 выніковымі перадачамі. Паводле інфармацыі Transfermarkt, рынкавы кошт футбаліста складае € 15 млн.

Праўда, учора ў фінале Кубка Караля паміж «Аль-Хілялем» і «Аль-Насрам» клуб партугальца прайграў у серыі пенальці, і Раналду расплакаўся. Ён плакаў некалькі хвілін. Пакуль у Крыша ў Саудаўскай Аравіі толькі адзін трафей, клуб двойчы саступіў чэмпіёнства.

Скрыншот відэа Canal+

SSC

Таксама Крышціяну днямі выклікалі ў зборную Партугаліі для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропе па футболе. Гэта будзе шосты для яго чэмпіянат, што з'яўляецца рэкордам. Упершыню Раналду паўдзельнічаў у Еўра ў 2004 годзе.

У Еўропе КР гуляў за «Спортынг», двойчы за «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэал» і «Ювентус».

Чытайце таксама:

Самым высокааплатным спартсменам у свеце прызналі Крышціяну Раналду — зарабляе $5 мільёнаў штотыдзень

Беларускага трэнера Віктара Ганчарэнку выкінулі з «Урала» з-за кепскіх вынікаў

Фантастыка ў стыках Германіі! 16-ю каманду Бундэслігі «пахавалі» пасля хатніх 0:3, а яна ў гасцях здзейсніла неверагодны камбэк

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031