Знайсці
27.05.2024 / 22:105РусŁacБел

Футбольны Еўра-2024 па БТ паказваць не будуць

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч паведаміў выданню «Смартпрэс», што Еўра-2024 не будзе транслявацца ў Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Serhii Nazarov / vecteezy.com

— З гэтым пытаннем, напэўна, лепш звяртацца да адміністрацыі стадыёна «Дынама». Аднак ад сябе скажу наступнае. На сённяшні дзень, на вялікі жаль, ніводзін аператар пакуль не набыў права для транслявання матчаў чэмпіянату Еўропы на тэрыторыі Беларусі.

— Фактычна гэта азначае, што беларускія заўзятары чэмпіянат Еўропы не ўбачаць?

— Не ўбачаць па тэлевізары. Што ж, будзем глядзець яго так, як і глядзелі ды глядзім Лігу чэмпіёнаў — праз інтэрнэт-рэсурсы. Гэта афіцыйны сайт УЕФА і нейкія іншыя крыніцы, якія нашы заўзятары спрытна знаходзяць, — патлумачыў Васілевіч.

Чэмпіянат Еўропы па футболе мае прайсці з 14 чэрвеня па 14 ліпеня ў Германіі. Першапачаткова Белтэлерадыёкампанія разлічвала яго паказаць, напляваўшы на аўтарскія правы. Дзеля падобных выпадкаў у студзені 2023 года Савет Міністраў фактычна ўзаконіў у краіне пірацтва, дазволіўшы не прымяняць заканадаўства аб аўтарскіх правах у дачыненні да кантэнту, вырабленага «недружалюбнымі краінамі» і арганізацыямі, з імі звязанымі. У гэты спіс былі сярод іншых унесеныя ФІФА і УЕФА.

Але нядаўна стала вядома, што калі ўзаконенае пірацтва ў дачыненні да Еўра-2024 года адбудзецца, то Беларуская федэрацыя футбола і клубы, якія ўдзельнічаюць у еўракубках, могуць страціць фінансаванне ад УЕФА. А гэтыя даходы маюць і для клубаў, і для федэрацыі важнае значэнне, іх страта будзе вельмі балючай.

Чытайце таксама:

З-за пірацтва БТ УЕФА можа пазбавіць беларускі футбол фінансавання

У папулярным амерыканскім серыяле паказалі зборную Беларусі па футболе — яе матч глядзеў адзін з галоўных герояў

Беларускі трэнер прыняў у Інданезіі іслам, а цяпер падаўся скараць новую краіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
0
Плод/адказаць/
27.05.2024
Прыгожа нагнулі тых, каму не да законаў
3
Kölsch/адказаць/
28.05.2024
Я буду на Барусію, сэнс за западна-русскіх перажываць?
0
Игнат/адказаць/
28.05.2024
Иногда не до футбола.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031