У Польшчы беларусу анулявалі візу, бо ён уладкаваўся на працу ў Літве
20 красавіка падчас праверкі законнасці знаходжання іншаземцаў памежнікі ў нямецкім Людвігсдорфе праверылі 56-гадовага грамадзяніна Беларусі, які ехаў у Германію на фургоне Ford з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Пра гэта паведаміла памежная служба Польшчы.
Кіроўца падаў для праверкі беларускі пашпарт разам з дзейнай польскай візай. Віза выдавалася для працы слесарам у Польшчы. Аднак, як высветлілася, мужчына не ўладкаваўся на гэтую працу і нават не спрабаваў выйсці на кантакт з працадаўцам. Замест гэтага грамадзянін Беларусі ўладкаваўся кіроўцам у літоўскую транспартную кампанію.
Паколькі мэта знаходжання беларуса ў Польшчы не адпавядала заяўленай, супрацоўнікі памежнай службы затрымалі мужчыну, анулявалі ягоную візу і вынеслі рашэнне, якое абавязвае таго вярнуцца ў Беларусь на працягу 30 дзён.
Таксама беларусу забаранілі паўторны ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскага пагаднення тэрмінам на 1 год.
Чытайце таксама:
Літва прадоўжыла санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Ёсць таксама новыя візавыя абмежаванні
Шэнген для беларусаў: магчымыя варыянты, кошт пытання і гісторыі з жыцця
«Польскі візавы цэнтр — проста здзек». Новыя правілы запісу на візу з сэлфі дадалі праблем