Знайсці
25.04.2024 / 14:487РусŁacБел

«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Узброеныя сілы Літвы зняпраўдзілі паведамленне КДБ аб тым, што з тэрыторыі Літвы на Мінск магла быць учыненая атака з дапамогай беспілотнікаў.

Будынак КДБ у Мінску. Фота: Наша Ніва

Выступаючы на Усебеларускім народным сходзе, кіраўнік КДБ Іван Церцель сказаў, што КДБ пры ўзаемадзеянні з калегамі з іншых сілавых структур быў правеў «шэраг вострых мерапрыемстваў», які дазволіў прадухіліць нанясенне ўдараў баявымі дронамі. Удары павінны былі наносіцца з тэрыторыі Літвы па аб'ектах у Мінску і ў яго прыгарадах.

Прадстаўнік дэпартамента стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Літвы маёр Гінтаўтас Чуніс у каментары LRT абвергнуў гэтыя паведамленні.

«Я магу на 100 адсоткаў сцвярджаць, што гэта дэзынфармацыя. Гэта трызненне, што Літва нанясе ўдар з беспілотніка па Беларусі, іншага слова я не магу падабраць», — сказаў ён LRT.lt.

Ён адзначыў, што такія заявы з боку Беларусі «выклікаюць у мяне толькі ўсмешку».

Прадстаўнік камандуючага ўзброенымі сіламі Літвы Жывіле Дыджгальвене таксама зняпраўдзіла інфармацыю.

«Варожая інфармацыйная дзейнасць характарызуецца распаўсюджваннем дэзынфармацыі і лжывых абвінавачванняў. Узброеныя сілы Літвы не рабілі і не робяць ніякіх варожых дзеянняў супраць іншых краін», — заявіла Ж. Дыджгальвене.

Чытайце таксама:

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Лукашэнка прыгразіў палітычным эмігрантам пераследам іх родных у Беларусі

Якім памерам шрыфту друкуюць Лукашэнку даклад, каб ён бачыў літары ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8
0
Пеця/адказаць/
25.04.2024
Типок Вагнерок, а ў морду?
0
Кашчунас/адказаць/
25.04.2024
Гэта выдатная ідэя, заўтра ўносім прапанову ў Мінфін.
0
Фельчар /адказаць/
25.04.2024
Фейк из той же серии как и "путин в морозильнике".Покедова по лысым башкам фейкомётчиков прикладом не постучат ,они не успокоятся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031