Знайсці
25.04.2024 / 13:5212ŁacБел

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

«А таксама планаваліся тэракты ў Ашмянскім, Смаргонскім і Браслаўскім раёнах», — заявіў шэф КДБ.

Іван Церцель. Скрыншот відэа

Беларускія спецслужбы прадухілілі ўдары беспілотнікаў з тэрыторыі Літвы па аб'ектах у Мінску, заявіў кіраўнік КДБ Іван Церцель на пасяджэнні УНС у чацвер.

«У Літве і Польшчы радыкалы вырабляюць баявыя дроны для нанясення ўдараў па крытычна важных аб'ектах на тэрыторыі Беларусі», — заявіў ён.

«Суседняя Літва стала месцам базавання Віленскай харугвы», дзе пад кіраўніцтвам «радыкалаў» і «ў непасрэдным кантакце з літоўскім парамілітарным фарміраваннем «Клуб стралкоў» распрацоўваюць планы па заходзе для здзяйснення тэрактаў на тэрыторыю прылеглых да Літвы Ашмянскага, Смаргонскага і Браслаўскага раёнаў, перакідцы і арганізацыі ў Беларусі схованак са зброяй, выбуховымі рэчывамі і іншымі сродкамі», — сказаў Іван Церцель.

Па словах Церцеля, КДБ у супрацы з калегамі з іншых структур апошнім часам правеў шэраг мерапрыемстваў, які «дазволіў прадухіліць нанясенне ўдараў баявымі дронамі з тэрыторыі Літвы па аб'ектах у Мінску і яго прыгарадах».

«Дэталёвую інфармацыю агучваць грамадскасці пакуль не ўяўляецца магчымым», — дадаў Церцель.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыгразіў з'ехаўшым пераследам іх родных у Беларусі

Якім памерам шрыфту друкуюць Лукашэнку даклад, каб ён бачыў літары ФОТАФАКТ

Лукашэнка заявіў, што батальёны з Віцебска перакінулі да заходняй мяжы 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
30
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
7
0
Віленская харугва/адказаць/
25.04.2024
А якія цяфцелі вам больш падабаюцца, з мукой ці без мукі?
0
Куся/адказаць/
25.04.2024
Янка, і не прарваць, а парваць, і не кальцо, а...
1
Woodoo Cult /адказаць/
26.04.2024
Віленская харугва, гэта пытанне да Джыпсінкова.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031