Знайсці
24.04.2024 / 17:34РусŁacБел

Кіроўца суткі прастаяў на польска-беларускай мяжы, а пасля яго не пусцілі ў краіну з-за незвычайнага грузу

Каталіцкі вернік вёз з сабой пацеры для малітвы, якія, як выявілася, неабходна дэклараваць, стала вядома Katolik.life.

Пра тое, што ва ўездзе ў Беларусь з Польшчы было адмоўлена аднаму з каталіцкіх вернікаў з прычыны наяўнасці прадметаў для малітвы, Katolik.life стала вядома некалькі дзён таму. 

Вернік, імя якога і род дзейнасці не называецца з меркаванняў бяспекі, шмат гадзін прастаяў у чарзе, а затым на беларускім баку ягоны аўтамабіль адправілі на рэнтген — пасля таго, як знайшлі больш за сто пацераў для малітвы і палічылі спробу іх увозу парушэннем закона. Усяго кіроўца правёў на мяжы каля сутак, пасля чаго вымушаны быў вярнуцца ў Польшчу.

Каталікі выкарыстоўваюць пацеры ў асноўным для малітвы Ружанца — гэта адна з самых частых малітваў у каталіцкіх вернікаў. Такія пацеры звычайна зробленыя з пластыку або дрэва і не маюць матэрыяльнай каштоўнасці. У Беларусі пацеры масава не вырабляюцца, таму іх прывозяць з-за мяжы.

Вернік, пра якога ідзе гаворка, вёз пацеры для ўдзельнікаў малітоўнага мерапрыемства, якое запланавана сёлета. Але, як заявілі кіроўцу супрацоўнікі мытні, завезці ў Беларусь ён можа толькі 10 пацераў — такая колькасць аднолькавых прадметаў дапускаецца да ўвозу. Паколькі астатнія аказаліся «лішнімі» і не былі задэклараваныя, кіроўцу вярнулі ў Польшчу.

Наступным разам яму давялося заязджаць без пацераў, а ў будучыні пры жаданні завезці іх у колькасці больш за 10 неабходна будзе дэклараваць тавар.

Чытайце таксама:

На гэтым тыдні пачынаецца суд над каталіцкай актывісткай Аксанай Ючкавіч

«Радыё Марыя ў Беларусі» можа страціць памяшканне, таму просіць пра дапамогу

«Для Гродзенскай дыяцэзіі гэта рэкорд па беларусізацыі». Што вядома пра новапрызначанага біскупа Гуляя

Папа прызначыў у Беларусі новага біскупа. У Гродзенскай дыяцэзіі чакаюцца перамены?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031