Знайсці
24.04.2024 / 17:172РусŁacБел

За першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі затрымалі амаль тысячу чалавек. І гэта толькі тыя, пра каго вядома

Праваабаронцы «Вясны» падлічылі агульную лічбу вядомых ім затрыманняў па палітычных матывах у Беларусі за першы квартал 2024 года.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле даных «Вясны», з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 987 затрыманняў, з якіх траціна — жанчыны. Большасць затрыманняў прыпала на студзень — 406 затрыманняў. Менавіта тады КДБ зладзіў масавы рэйд за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. У 65 затрыманых ёсць непаўналетнія дзеці.

Таксама праваабаронцам вядома пра як мінімум 1602 суды паводле адміністрацыйных спраў за гэты час. Толькі ў лютым беларускія суды разглядзелі не менш за 671 справу. У тым месяцы ўлады пачалі судзіць за «выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 24.15 КаАП). Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.

Чытайце таксама:

Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна

Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва

У Гомелі мужчыну затрымалі за «цынічныя каментары» пра памерлага брэсцкага міліцыянта

«Давялося ісці ў КДБ на допыт з дэтэктарам хлусні». Прапаведнік Мельянец выехаў з Беларусі з сямю дзецьмі і расказаў пра пераслед

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15
6
Беларускi народ/адказаць/
24.04.2024
Пазьняк, Бабарыка бы забiваў, калечыў людзей, развязаў бы вайну? Адкажы беларускаму народу!!!
0
Агееў /адказаць/
25.04.2024
Беларускi народ, не мялі лухту. Усе гэтыя 'бы' недарэчныя. Глядзі наперад!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031