Знайсці
24.04.2024 / 12:552РусŁacБел

Без мікрахвалёўкі або планшэта — што падарылі дэлегатам УНС гэтым разам

Але з брэндаваным партфелем.

Фота: Мінск-навіны

Кожны з 1162 дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па традыцыі атрымаў спецыяльны падарункавы набор. «Мінск-Навіны» распавялі, што ўваходзіць у камплект гэтым разам.

Дэлегатам падарылі брэндаваныя партфелі з цісненнем «Усебеларускі народны сход». У партфелі паклалі асадку і нататнік, тэкст закона аб УНС, праекты Ваеннай дактрыны і канцэпцыі нацбяспекі.

Гэтым разам, як і ў 2021-м, абышлося без дарагіх сувеніраў. У 2001 годзе дэлегатам дарылі кухонны камбайн, у 2010-м — мікрахвалёўку і гадзіннікі, а ў 2016-м — планшэты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
9
Ха-ха
49
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1
24.04.2024
А дзе іхная "прас... Ой выбачайце "канстытуцыя".
0
Сымон/адказаць/
24.04.2024
Сярод лукашыстаў назіраецца відавочная дэвальвацыя кошту сумлення. Неўзабаве будуць прадаваць ягоныя рэшткі за харчы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031