Знайсці
24.04.2024 / 07:152РусŁacБел

Сенат ЗША прагаласаваў за выдзяленне дапамогі ў 61 мільярд даляраў Украіне

Байдэн раней абяцаў падпісаць дакумент максімальна хутка.

Фота: Mariam Zuhaib / AP

Сенат Кангрэса ЗША ў аўторак пераважнай большасцю галасоў прагаласаваў за прыняцце пакета дапамогі Украіне, Ізраілю і Тайваню ў памеры 95,3 мільярда даляраў (Украіна павінна атрымаць 61 мільярд), піша «Украінская праўда».

Законапраект аб выдзяленні фінансавання саюзнікам ЗША набраў 79 галасоў «за». «Супраць» прагаласавала 17 сенатараў.

Такім чынам, абедзве палаты амерыканскага Кангрэса ўхвалілі законапраект.

Для ўступлення ў сілу законапраект павінен падпісаць прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, той абяцаў яго падпісаць вельмі хутка.

Адразу пасля таго, як Сенат ЗША зацвердзіў шматмільярдныя асігнаванні на ваенную дапамогу Украіне, Уладзімір Зяленскі падзякаваў сенатарам за гэтае рашэнне.

«Гэта галасаванне ўмацоўвае ролю Амерыкі як маяка дэмакратыі і лідара вольнага свету», — гаворыцца ў заяве Зяленскага.

«Я таксама шаную падтрымку прэзідэнта Байдэна і з нецярпеннем чакаю хуткага падпісання законапраекта і перадачы наступнага пакета ваеннай дапамогі […] Дальнабойныя сродкі Украіны, артылерыя і СПА — гэта вельмі важныя інструменты найхутчэйшага аднаўлення справядлівага міру», — паведамлялася ў заяве прэзідэнта Украіны.

20 красавіка Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за законапраект аб замежнай дапамозе для Украіны.

Таксама ў суботу большасцю галасоў прыняты законапраект, які ўключае палажэнне аб канфіскацыі суверэнных актываў Расіі на карысць Украіны, уключаючы «забарону на размарозку суверэнных расейскіх актываў», «паўнамоцтвы для забеспячэння кампенсацыі Украіне з выкарыстаннем захопленых расійскіх актываў» і «выкарыстанне актываў для аднаўлення Украіны».

Чытайце таксама:

ЗША акажуць дапамогу Украіне памерам $61 мільярд

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Расійскія войскі прарвалі ўкраінскі фронт на паўночны захад ад Аўдзееўкі — Bild

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Беларус/адказаць/
24.04.2024
Дзякуй ЗША, слава Украіне!
1
Героям слава!/адказаць/
24.04.2024
Пазітыўная навіна! Цікава б даведацца, колькі дойдзе да Украіны, а колькі асядзе ў кішэнях левакоў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031