Знайсці
22.04.2024 / 12:431РусŁacБел

Байдэн, гаворачы пра гібель дзядзькі ў Папуа-Новай Гвінеі, згадаў пра канібалаў. У краіне пакрыўдзіліся

Прэм'ер Папуа — Новай Гвінеі раскрытыкаваў словы Байдэна пра канібалаў

Джэймс Марапэ. Фота: Nick Perry / AP

Прэзідэнт ЗША на мінулым тыдні агледзеў ваенны мемарыял Скрэнтана, на якім выбітыя імёны амерыканскіх жаўнераў, зніклых у гады Другой сусветнай вайны. На мемарыяле пазначана імя дзядзькі прэзідэнта — Эмброўза Фінегана. Са слоў Байдэна, той здзяйсняў разведвальныя палёты над Новай Гвінеяй.

«Яго збілі ў раёне Новай Гвінеі, дзе ў той час было шмат канібалаў», — дадаў ён. Прэзідэнт ЗША адзначыў, што цела яго дзядзькі так і не знайшлі, піша РБК.

Яму адказаў прэм'ер Папуа — Новай Гвінеі Джэймс Марапе.

Словы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пра тое, што цела яго дзядзькі маглі з'есці канібалы ў Новай Гвінеі ў часы Другой сусветнай, кажуць пра яго грэблівае стаўленне да дзяржавы, заявіў Associated Press прэм'ер-міністр краіны Джэймс Марапе.

«Словы прэзідэнта Байдэна, магчыма, былі агаворкай, але мая краіна не заслугоўвае навешвання такога цэтліка», — сказаў палітык.

Ён адзначыў, што Папуа-Новая Гвінея не пачынала Другую сусветную вайну, яе «дарэмна ўцягнулі» ў супрацьстаянне, і яна ўсё яшчэ» ўсеяная парэшткамі «гэтага канфлікту. Марапе заклікаў ЗША знайсці сваіх грамадзян, якія загінулі ў джунглях Папуа-Новай Гвінеі, і прыбраць наступствы вайны.

Чытайце таксама:

Байдэн: У выпадку нападу Ірана наша падтрымка Ізраіля будзе жалезнай

Байдэн заявіў, што Ізраіль і ЗША збілі амаль усе запушчаныя Іранам ракеты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
23
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
22.04.2024
Самоходный дед жжет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031