Знайсці
21.04.2024 / 18:242РусŁacБел

У Гомелі расследуюць загадкавую смерць 47-гадовай манахіні

Цела Наталлі Лявончык знайшлі ў келлі, адкуль яна не выходзіла два дні, піша Katolik.life. Прычыну смерці, па словах вернікаў, вызначыць пакуль не змаглі.

Пад Гомелем прайшло пахаванне праваслаўнай манахіні Надзеі. Ёй было 47 гадоў.

Надзея (у свеце — Наталля Лявончык) жыла ў Свята-Ціхвінскім жаночым манастыры ў Гомелі больш за 20 гадоў. Манастыр паведаміў пра яе смерць 14 красавіка.

@nashanivanews У Гомелі расследуюць загадкавую смерць 47-гадовай манахіні #гомель#церковь#монахиня#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва♬ Crime Scene - Avery Alexander

Жанчына памерла прама ў манастыры, у сваёй келлі, як стала вядома Katolik.life ад вернікаў. Па іх словах, Надзея два дні не выходзіла з келлі. Па збегу абставін, гэтага ніхто не заўважыў, пакуль адна з манахіняў не зазірнула ў акно і не ўбачыла, што Надзея ляжыць без руху.

«Хуткая дапамога» канстатавала смерць, аднак яе прычыну пакуль вызначыць не ўдалося — прынамсі на момант пахавання. Як сцвярджаюць суразмоўцы, медыкі не выявілі ў жанчыны прыкмет інсульту, інфаркту, адарванага тромба альбо іншай распаўсюджанай прычыны смерці. Ідзе расследаванне інцыдэнту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
24
Абуральна
1
0
циник/адказаць/
21.04.2024
Все так были заняты, что забыли про человека. На второй день очухались да и то случайно, в окно кто-то посмотрел, шёл. Все вокруг верующие, постящиеся, молящиеся, а где любовь?
0
Любовь/адказаць/
21.04.2024
Меня там давно уже нет
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031