Знайсці
21.04.2024 / 15:334РусŁacБел

Данейка: У Нацбанку шмат прафесіяналаў, якія б маглі рухаць рэформы

Вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка ў новым выпуску ТОКу выказаўся пра сённяшніх чыноўнікаў і назваў лічбу колькасці кадраў для правядзення рэформ.

На думку Паўла Данейкі, шмат хто з беларускіх чыноўнікаў заслугоўвае добрага слова.

«Мы супрацоўнічалі з эканамічным блокам. Там дастаткова шмат прафесіяналаў, напрыклад, у Нацбанку, якія маглі б рухаць рэформы», — адзначыў эксперт.

Данейка згадаў, што калісьці ў размове з Яраславам Раманчуком падлічыў, колькі неабходна чалавек, каб правесці замену кадраў у апараце, які павінен рабіць рэформы.

«Гэта было хіба, у 1995-м годзе. Ён сказаў: «Мы выйграем парламенцкія выбары, памяняем усіх і зробім рэформы». Я спытаў, колькі чалавек трэба, колькі будзе міністраў. Ён адказаў, што максімум 20 міністэрстваў. Гэта 20 міністраў. А колькі намеснікаў? Умоўна па два. А колькі ўпраўленняў? Па два пад кожным намеснікам міністра. У кожным упраўленні па два аддзелы. Акрамя гэтага трэба і абласныя цэнтры.

@tokbelarus Быть прапорщиком при подполковнике — не мечта Лукашенко #беларус#белорусы#беларусь#маз#историиизжизни#лукашенко♬ som original - AV music

Я яму палічыў, што апарат, які павінен рабіць рэформы, гэта 1200 кваліфікаваных людзей з каштоўнаснай арыентацыяй. І ў маім разуменні, у нас ёсць такія людзі ў сістэме. Ну, можа, 900».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Данэйка: Элітай заўтрашняга грамадства будуць не айцішнікі

Павел Данэйка: Ніводная краіна не можа быць прыкладам для Беларусі

На секцыю канферэнцыі БІСС па рэформах прыйшоў толькі адзін прадстаўнік дзяржаўных структур — рэпартаж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Долой прохиндеев/адказаць/
21.04.2024
Романчук до сих пор выигрывает выборы? Умора.
1
Абы ляпнуць /адказаць/
21.04.2024
Яны там добра рухаюцца
2
Крокус/адказаць/
21.04.2024
Спасибо, блеванул.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031