Знайсці
21.04.2024 / 08:47РусŁacБел

Стала вядома, калі Сенат ЗША будзе галасаваць за пакет дапамогі Украіне

Лідар большасці ў Сенаце ЗША Чак Шумер паведаміў, што амерыканскія сенатары выйдуць з перапынку, каб галасаваць за дапамогу Украіне ў аўторак, 23 красавіка.

 Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Сенат гатовы зрабіць наступны крок па дадатковым законе аб нацыянальнай бяспецы», — напісаў Шумер у твітары. 

Паводле яго слоў, Сенат дамовіўся завяршыць працу першым галасаваннем у аўторак, 23 красавіка. 

Раней ён папярэджваў калегаў, што ім, магчыма, давядзецца працаваць у выходны дзень, гэта магло азначаць нядзелю, 21 красавіка. 

Палата прадстаўнікоў ЗША 20 красавіка адобрыла законапраект аб выдзяленні дапамогі ў падтрымку Украіны на суму каля 61 мільярда долараў.

Чытайце таксама:

Давядзецца адказаць — Пяскоў адрэагаваў на рашэнне ЗША дапамагчы Украіне

Законапраект захавае тысячы і тысячы жыццяў — Зяленскі пракаментаваў рашэнне Палаты прадстаўнікоў ЗША

ЗША акажуць дапамогу Украіне памерам $61 мільярд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031