Знайсці
19.04.2024 / 16:5617РусŁacБел

«Выпалім жалезам». Туск паведаміў, што напад на паплечніка Навальнага заказаў беларус

За нападам на Леаніда Волкава ў Вільні стаіць грамадзянін Беларусі. Ён затрыманы, заявіў сёння прэм'ер-міністр Польшчы. Са словаў Туска, беларус замовіў напад двум грамадзянам Польшчы.

Леанід Волкаў пасля нападу. Фота: t.me/ioannZH

«Патэнцыйны забойца прэзідэнта Зяленскага — паляк, які дзейнічае ў супрацоўніцтве з расійскімі службамі, — арыштаваны 2 дні таму.

Беларус, які працуе на расіянаў, які замовіў двум палякам забойства паплечніка Навальнага, затрыманы. Нападнікі таксама ўжо затрыманыя.

Яны звязаны з коламі фанатаў ультрас. Гэта толькі ў красавіку. Ніякай ласкі да супрацоўнікаў расійскіх службаў не будзе. Выпалім жалезам кожную здраду і спробу дэстабілізацыі», — напісаў Туск у сацсетцы X.

Пра затрыманне двух чалавек, якіх падазраюць у нападзе на Леаніда Волкава, паведаміў сёння Гітанас Наўседа.

«У Польшчы затрыманы два чалавекі, якія падазраюцца ў збіцці расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава. Я дзякую Польшчы за выдатную працу, якую яна зрабіла, я гаварыў аб гэтым з прэзідэнтам Польшчы і падзякаваў ім за выдатнае супрацоўніцтва», — сказаў прэзідэнт Наўседа.

Прэзідэнт Літвы таксама не ўдакладніў, хто гэтыя людзі і грамадзянамі якой краіны з'яўляюцца.

«Я пакуль не ведаю ніякіх іншых падрабязнасцяў, але магу сказаць: я бачыў, як энергічна і настойліва працавала літоўская паліцыя на працягу апошняга месяца па гэтай справе, і вельмі рады, што гэтая праца апынулася выніковай», — напісаў у сваю чаргу Леаніда Волкаў у твітары. 

На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні 12 сакавіка. Яму разбілі малатком акно ў машыне і распылілі ў вочы слёзацечны газ, пасля чаго нападнік стаў біць Волкава малатком.

Чытайце таксама:

У Польшчы затрымалі двух чалавек, якіх падазраюць у збіцці расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні

«Гэта такі тыповы бандыцкі прывет ад Пуціна». У Леаніда Волкава дыягнаставалі пералом рукі пасля таго, як на яго напалі ў Вільні

Z-блогер з Расіі сцвярджае, што ягоныя паплечнікі напалі на Леаніда Волкава 

На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
51
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
6
0
Правдоруб 54/адказаць/
20.04.2024
Pali vahniom, Tuskovie!, а раскалённое докрасна?....
0
Правдоруб 54/адказаць/
20.04.2024
даведка, блдь, на Польшу! Ты ограниченно дееспособный?
0
ліцвін/адказаць/
21.04.2024
Пачакаю, калі гэты 'беларус' скажа што-небудзь па-беларуску. Бо маю падозру, што гэта нейкі масквароты падмаскалены манкурт, сапраўдны беларус на маскавітаў працаваць не будзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031