Знайсці
18.04.2024 / 13:5911РусŁacБел

Знаёмыя сям'і агучылі версію, дзе тыдзень быў зніклы Сяргей Церабавец — тата дзяўчынкі з СМА

Сяргея Церабаўца нарэшце знайшлі.

Сергей Церабавец з дачкой. Фота з яго старонкі ва Укантакце

Знаёмыя сям’і распавялі, што ў Гданьску Сяргея абрабавалі. Ён жывы і здаровы, але застаўся без дакументаў, грошай, тэлефонаў. На працягу тыдня мужчына нібыта шукаў спосаб звязацца з сям'ёй.

Нагадаем, тата дзяўчынкі Лізы, якой не так даўно беларусы сабралі $1,8 мільёна на самыя дарагія лекі ў свеце, знік 10 красавіка ў Польшчы. У Гданьску ён працаваў цесляром-станочнікам, рабіў мэблю для яхт.

Мужчына звольніўся з працы і павінен быў вярнуцца да жонкі і дзяцей (акрамя Лізы, у сям'і ёсць яшчэ два старэйшыя хлопчыкі), але беларускую мяжу так і не перасёк. Апошні раз Сяргея бачылі на аўтавакзале Гданьска, адтуль ён меў ехаць на аўтобусе ў Мінск.

Удакладнім: скралі ў мужчыны не тыя грошы, якія збіралі ўсім светам на ўкол Zolgensma. Тыя сродкі даўно былі пералічаныя на рахунак РНПЦ «Маці і дзіця», дзе 5 красавіка Лізе, якая мела дыягназ спінальная цягліцавая атрафія 2 тыпу, зрабілі ін'екцыю. Цяпер дзяўчынка аднаўляецца.

Чытайце таксама:

«Рабіў мэблю для яхт, звольніўся»: падрабязнасці знікнення таты Лізы з Мазыра, якой беларусы сабралі на самыя дарагія лекі ў свеце

Знік тата дзяўчынкі з СМА, якой беларусы сабралі на самыя дарагія лекі ў свеце

Яшчэ адной дзяўчынцы з СМА сабралі $1,8 мільёна на ўкол. Але яна не адзіная, каму патрэбна дапамога

Ганна Стафановіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
28
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
51
Абуральна
5
18.04.2024
написал что он забухал и т.д. так коммент не пропускают? почему? он что святой? то что его дочь нуждается в помощи не делает его святым. неделю он не мог родным позвонить)))) вы нас за д. держите? сами верите в то что пишите? только пьянство целую неделю обьясняет поведение этого человека.
1
Мутна ўсё./адказаць/
18.04.2024
А можа ён ябaцька?
1
Рётрэк /адказаць/
19.04.2024
Наверное пил от счастья … что сделаешь … а признаться стыдно
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031