Знайсці
17.04.2024 / 14:481РусŁacБел

Прэзідэнтка Грузіі паабяцала накласці вета на закон «аб замежных агентах»

Прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі заявіла, што накладзе вета на закон «аб замежных агентах». 17 красавіка парламент Грузіі ўхваліў у першым чытанні гэты законапраект.

 Пратэсты ў Грузіі. Фота: AP Photo / Shakh Aivazov

У Грузіі законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» прайшоў першае чытанне. Дакумент падтрымалі 83 дэпутаты з кіруючай партыі «Грузінская мара», дэпутаты ад апазіцыі ў галасаванні ўдзелу не прымалі. 

Пратэсты супраць прыняцця закона працягваюцца ў Тбілісі трэці дзень. Напярэдадні сілавікі ўжылі да пратэстоўцаў слёзатачывы газ.

Год таму законапраект таксама абмяркоўваўся і нават прайшоў першае чытанне, аднак быў адкліканы пад ціскам грамадскасці.

Чытайце таксама:

У Тбілісі пратэстуюць супраць закона пра іншаагентаў

У грузінскім парламенце падчас разгляду законапраекта аб замежных агентах здарылася жывая бойка ВІДЭА

У Тбілісі пачаліся акцыі пратэсту на фоне разгляду закона аб «замежных агентах»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Андрусь/адказаць/
17.04.2024
Калі ўжо ў Грузіі перавыбары парламента. каб тую прарасійскую мару папёрлі адтуль? Яшчэ 2 гады таму стасаваўся там з простымі грузінам - усе хочуць у ЕС. А ў паламенце прарасійская мара вядзе рэй. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера