Знайсці
17.04.2024 / 12:333РусŁacБел

Некаторых ветэранаў тылу ў Беларусі прызнаюць удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны

Ільготы для некаторых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама для воінаў-інтэрнацыяналістаў будуць пашыраны ў Беларусі, але адначасова з гэтым будзе больш складана стаць ветэранам працы.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі прынялі ў першым чытанні змены ў законы па пытаннях ветэранаў, перадае Sputnik.

Як тлумачыла раней начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Мінпрацы і сацабароны Кацярына Каляда,

да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны вырашана аднесці ваеннаслужачых, якія былі ўзнагароджаны ордэнамі або медалямі СССР за бездакорную воінскую службу ў тыле.

У тым ліку, паводле яе слоў, гэта робіцца для гарманізацыі заканадаўства з Расіяй і ў адказ на звароты грамадзян. Пераход у новы статус азначае, напрыклад, што дадзеным ветэранам падвысяць памер матэрыяльнай дапамогі, якая штогод выплачваецца да Дня Перамогі. 

Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Ірына Касцевіч, размаўляючы з журналістамі, асноўнае ў папраўках — гэта ўзмацненне сацыяльных ільгот, ільгот і гарантый для асобных катэгорый насельніцтва.

«Гэта ветэраны Вялікай айчыннай вайны, гэта былыя вязні фашызму і воіны-інтэрнацыяналісты», — растлумачыла дэпутат.

Яна таксама растлумачыла, што сярэдні ўзрост воінаў-інтэрнацыяналістаў цяпер — 60 гадоў, і яны таксама маюць патрэбу ў пэўных ільготах па медыцыне.

«Таму аналагічна будзе давацца і закладваецца такая норма, як бясплатныя лекі, бясплатнае пратэзаванне зубоў і санаторна-курортнае лячэнне», — адзначыла парламентарый.

Паводле звестак Касцевіч, цяпер у Беларусі 22 тысячы воінаў-інтэрнацыяналістаў. 

Стаць ветэранам працы ў Беларусі стане больш складана

Ёсць у законапраекце і іншая навіна. Цяперашняя норма абвяшчае, што ветэранам працы можа стаць мужчына са стажам не менш як 30 гадоў і жанчына са стажам ад 25 гадоў пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

У новай рэдакцыі стаж у мужчын павінен быць не менш за 45 гадоў, а ў жанчын 40. Гэтая норма запрацуе з 1 студзеня 2025 года. 

На думку Касцевіч, статус ветэрана працы па новых нормах будзе атрымаць рэальна.

«Таму што мы з вамі ўваходзім у дарослае жыццё 18 гадоў. З улікам узросту пенсійнага жанчын 58, у мужчын 63, гэта якраз 40 і 45 гадоў (стаж для ветэрана працы), у якія ўключаецца і вучоба, і служба ў войску для хлопцаў і водпуск па догляду за дзіцем, і водпуск за сваімі састарэлымі бацькамі. Гэта сёння ўсё ўключаецца», — патлумачыла дэпутатка.

Чытайце таксама:

Ветэранам вайны рыхтуюцца выплаціць штогадовыя дапамогі. А колькі іх засталося? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
0
Шуба качанавай /адказаць/
17.04.2024
Заканчваецца эпоха спекуляцыі на ветэранах. Рэжым робіць спробу хоць так падоўжыць
0
даведка/адказаць/
17.04.2024
И где здесь справедливость, если для того, чтобы стать ветераном труда и получать нищенскую пенсию, придётся работать столько, во сколько на пенсию уходят молодыми менты и вояки с пенсией в несколько раз большей?!
0
Раненый на колчаковских фронтах/адказаць/
17.04.2024
Поддержкой карманных ветеранов удобно прикрывать свои делишки. Надо открыть "Школу ветеранов" для обеспечения непрерывного пополнения актива свежими идеологически выверенными ветеранами.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера