Знайсці
17.04.2024 / 07:141РусŁacБел

У Крыме прагрымелі выбухі на аэрадроме «Джанкой»

Пасля выбухаў адбыўся маштабны пажар.

Скрыншот відэа

У ноч на сераду ў акупаваным Крыме прагрымелі выбухі ў горадзе Джанкой у раёне вайсковага аэрадрома. Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, выбухі прагрымелі да абвяшчэння паветранай трывогі, піша «Украінская праўда».

Як бачна на відэа, пасля выбухаў адбыўся маштабны пажар.

«Джанкой» — дзяржаўны аэрадром у Крыме. Там дыслакуецца 39-ы верталётны полк 27-й змяшанай авіяцыйнай дывізіі 4-га камандавання ВПС і спа Паўднёвай ваеннай акругі. Таксама там тры авіяцыйныя эскадрыллі на Мі-8, Мі-35М, Мі-28, Ка-52.

Акрамя гэтага ў «Джанкоі» дыслакуюцца верталёты памежнай службы ФСБ РФ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
17.04.2024
Харашо то як
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера