Знайсці
15.04.2024 / 16:0623РусŁacБел

Арыну Сабаленку другі раз пабачылі ў кампаніі амерыканскага мільярдэра

25-гадовую другую ракетку свету з Беларусі Арыну Сабаленку апошнім часам сталі бачыць з 49-гадовым бізнэсменам і інвестарам Дэвідам Грутманам. Ён вядомы тым, што валодае сеткай гатэляў, рэстаранаў і начных клубаў у Маямі.

Дэвід Грутман і Арына Сабаленка

Грутман — крэатыўны дырэктар і саўладальнік кампаніі Prince. Ён жанаты і мае дваіх дзяцей.

Увосень падчас хардавай серыі ў ЗША Сабаленка ўжо перасякалася з Грутманам. Яна публікавала з ім фота ў сацыяльных сетках, але тады на здымку былі і іншыя тэнісісткі. Цяпер жа Грутман сфатаграфаваўся толькі з Сабаленкай, а яна, у сваю чаргу, адгукнулася на ілюстрацыю смайлам з сэрцаў, што выклікала ў падпісчыкаў версію пра новы раман тэнісісткі.

@nashaniva Арыну Сабаленку пабачылі з новым мужчынам, і ён клаў ёй руку ніжэй за талію #беларусь#белорусы#новостибеларуси#беларускаямова#аринасоболенко#теннис♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Ранейшы бойфрэнд Сабаленкі, былы хакеіст Канстанцін Кальцоў, скончыў жыццё самагубствам у Маямі 18 сакавіка ва ўзросце 42 гадоў.

Чытайце таксама:

Сабаленка трапіла ў спіс самых перспектыўных маладых лідараў Forbes

Арына Сабаленка падзякавала прыхільнікам за падтрымку ў цяжкі час

«Ідзі ты н***й, бл***». Арына Сабаленка аблаяла суддзю падчас гульні супраць Ангеліны Калінінай

Сабаленка выйшла на свой першы матч пасля гібелі Канстанціна Кальцова ва ўсім чорным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
46
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
17
0
Дурню/адказаць/
16.04.2024
[Рэд. выдалена]
1
Максим Дизайнер/адказаць/
16.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Woodoo Cult /адказаць/
17.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера