Знайсці
15.04.2024 / 09:41РусŁacБел

Памёр мастак Мікола Крукаў

Сёлета яму мусіла споўніцца 65 гадоў.

Мікола Крукаў. Фота: Радыё Рацыя

Памёр мастак з Росі (Ваўкавыскі раён) Мікола Крукаў. Пра смерць творцы 14 красавіка 2024 года паведаміў гродзенскі мастак Сяргей Грыневіч у фэйсбуку.

Мікола Крукаў нарадзіўся 5 жніўня 1959 года. Мастак жыў і працаваў у мястэчку Рось. Адзін з вядомых твораў Крукава — партрэт «Генерал Булак-Балаховіч».

Мікола Крукаў — адзін з мастакоў, які далучыўся да стварэння пано «Фестывальнае» на тарцы дома па вуліцы Савецкай, 6. Гэтае пано выканана ў тэхніцы сграфіта. Яго стварылі з нагоды трэцяга Фестывалю нацыянальных культур у 2000 годзе паводле эскізаў гродзенскага мастака Аляксандра Сільвановіча, піша hrodna.life.

Чытайце таксама:

Памёр Мікола Маляўка

Памерла Лета Юстыновіч

Памёр калісьці вядомы блогер Целагрэйкін

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
21
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера