Знайсці
13.04.2024 / 18:392РусŁacБел

Памёр былы каліновец, які змагаўся з анкалогіяй

Беларус Аляксандр Царук з пазыўным Сашко быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Вярнуўся з вайны і цяжка захварэў на анкалогію. Сябры ваяра паведамілі, што сёння ранкам Сашко пайшоў з жыцця, паведамляе «Белсат».

Аляксандр Царук. Фота: Белсат

Развітанне адбудзецца ў Літве.

Аляксандр упершыню сутыкнуўся з беззаконнем сілавікоў Лукашэнкі задоўга да 2020-га года. У 2020-м таксама ўдзельнічаў у пратэстах і мусіў з’ехаць з Беларусі.

Калі Пуцін скарыстаў Беларусь як плацдарм для ўварвання ва Украіну, Сашко пастанавіў, што будзе ваяваць і далучыўся да палка імя Кастуся Каліноўскага. Сашко прайшоў цяжкія трэнаванні і баі на фронце. 

Сям'ю ваяра можна падтрымаць, пералічыўшы грошы на выдаткі на пахаванне. Збор па спасылцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
47
Абуральна
1
14.04.2024
Вечная, сьветлая памяць. Няхай добры й міласэрны Пан занясе душу ягоную ў мейсца сьветлае, дзе ўсе сьвятыя спачываюць. RIP.😥
0
Свабодны чалавек/адказаць/
15.04.2024
Хай ён глядзіць за намі зверху! RIP
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031