Знайсці
12.04.2024 / 15:3314РусŁacБел

«Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь». Лукашэнка патлумачыў, чаму беларуская армія пакуль не ваюе

Лукашэнку сёння ў Маскве спыталі, ці будзе Беларусь уступаць у вайну.

Аляксандр Лукашэнка, 12 красавіка 2024 года. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка заявіў, што неабходнасці для ўступлення Беларусі ў вайну супраць Украіны няма. Пры гэтым ён адзначыў, што «Беларусь робіць сваю справу».

«Такой неабходнасці [уступлення Беларусі ў вайну] няма. І не будзе такой неабходнасці. Я неяк сказаў напярэдадні, што Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь — мірная, ціхая, спакойная, якая робіць сваю справу. У дэталях я вам не буду распавядаць, чым мы займаемся і гэтак далей.

Я ж не адмаўляюся, што мы «суагрэсары». Кожны робіць сваю справу.

Але я проста кажу: ні я, ні Пуцін (мы ўчора таксама гэтую праблему абмяркоўвалі) не хочам, каб пакутаваў братэрскі нам украінскі народ. Не хочам!» — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён заўважыў: вялікай праблемы ў тым, каб паставіць «Іскандэр» і запусціць ракету па Украіне няма. Аднак Лукашэнка асцерагаецца наступстваў, паколькі «паўкраіны знаходзіцца ў радыусе 100 кіламетрах ад Кіева».

Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што ўкраінска-беларуская мяжа занадта добра ўмацаваная, таму ўступленне Беларусі ў вайну нічога б не дало.

@nashanivanews Катастрофа Лукашэнкі. Беларусаў стала на паўтара мільёна менш #беларусь#белорусы#лукашенко#александрлукашенко#беларусьновости#минсксейчас#беларускаямова#беларускітыкток♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Чытайце таксама:

Пуцін выкарыстаў Лукашэнку, каб заявіць пра гатоўнасць пачаць перамовы з Украінай на аснове Стамбульскіх дамоўленасцяў

«Дзясяткамі выкідваюць трупы цераз мяжу». Пра што Лукашэнка сёння расказваў Пуціну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
26
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
30
0
Якуб Ясінскі/адказаць/
12.04.2024
Gorliwy Litwin, дастаткова таго, што з тэрыторыі беларусі можа быць адкрыты балтыйскі фронт. Напэўна пра гэта ідзе гаворка, а не пра Украіну.
1
VKL-NASA NIVA/адказаць/
12.04.2024
CHAlUJ, ALIEZ naszy rasejsmaunyja ljubjac´heta...
0
ГААГА/адказаць/
13.04.2024
“Я ж не адмаўляюся, што мы суагрэсары. Кожны робіць сваю справу.” - пара ўжо ордар выпісваць на арышт гэтага іскандэра-запускальшчыка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930