Знайсці
12.04.2024 / 07:185РусŁacБел

Дуда пажадаў Зяленскаму прыехаць на наступны саміт Трымор'я ў касцюме

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пажадаў, каб Уладзімір Зяленскі прыехаў на саміт ініцыятывы трох мораў (Трымор'е) у 2025 годзе «ў касцюме», што будзе сімвалізаваць завяршэнне вайны ва Украіне. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках саміту Трымор'я ў Вільні 11 красавіка, піша «Украінская праўда».

Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі ў Вільні. 12 красавіка 2024 года.і Фота: president.gov.by

Польскі прэзідэнт, які завяршае сваю кадэнцыю ў 2025 годзе, заявіў, што для яго прыняцце саміту ініцыятывы трох мораў «з'яўляецца вельмі важным асабіста», і на ім ён чакае абмеркавання вынікаў 10 гадоў супрацоўніцтва яго ўдзельнікаў.

«Але я веру, Уладзімір, што вы зможаце прыбыць у касцюме як прэзідэнт краіны, якая больш не знаходзіцца ў стане вайны, як прэзідэнт краіны, якая вярнулася да стабільнасці і якая вярнула мір і спакой», — дадаў ён, звяртаючыся да Зяленскага.

«Гэта маё пажаданне вам ад усёй душы для ўсяго грамадства і народа Украіны. Нам вельмі патрэбны мір у гэтай частцы Еўропы. І я шчыра веру, што ён у нас будзе тады, калі мы станем мацнейшымі», — падкрэсліў Дуда.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер прыбыў у Літву для ўдзелу ў саміце так званага Трымор'я.

У Вільні ён падпісаў яшчэ адно двухбаковае пагадненне па бяспецы ў працяг Віленскай дэкларацыі G7 аб «гарантыях бяспекі» — з Латвіяй.

Ініцыятыва трох мораў — гэта ініцыятыва, якая аб'ядноўвае 12 краін ЕС паблізу Балтыйскага, Чорнага і Адрыятычнага мораў (што і дало ёй назву).

Зяленскі з пачаткам вайны пастаянна прынцыпова з'яўляецца падчас афіцыйных візітаў у цішотцы ці кофце цёмна-зялёнага колеру, тым самым нібыта парушаючы дрэс-код.

Чытайце таксама:

Зяленскі паабяцаў разбурыць Крымскі мост падчас новага контрнаступу

Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны

Украіна распрацавала план новага контрнаступу — Зяленскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
0
часопіс Вожык/адказаць/
12.04.2024
Некалі "касцюм" называлі "гарнітур". Можна выкарыстаць як сінонім, іначай народ забудзецца і будзе лічыць "гарнітур" толькі мэбляй.
12.04.2024
и пусть побреется а то как бомж выглядит. 
0
але.я/адказаць/
13.04.2024
было... блін... не магу ўзгадаць дзе і калі... але гэта было незадоўга да вайны...
лукашэнка (мякка!) намякаў на Балта-Чарнаморскі Саюз, але... патэнцыйныя "саюзнікі" тады такімі дзікімі вачамі паглядзелі на яго...

не магу знайсці то відэа...
але гэта было. ну не прыснілася ж мне) даведка ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031