Знайсці
11.04.2024 / 14:097РусŁacБел

Гамяльчанка парвала пашпарт мужа, каб той не змог з ёй развесціся. І дамаглася свайго

Сужэнцы пасварылася да такой ступені, што справа дайшла да знішчэння асабістых дакументаў. А гэта ў Беларусі лічыцца злачынствам.

Канфлікт разгарэўся ў сямʼі з трыма дзецьмі. 44-гадовы муж пайшоў жыць да сваёй маці, але неўзабаве прыгадаў, што пакінуў у кватэры жонкі пашпарт. Патэлефанаваў ёй і папрасіў прынесці пашпарт у публічнае месца. Прычыну таксама патлумачыў: маўляў, хоча з ёй развесціся, а без дакумента гэтага ніяк не зрабіць, піша выданне «Белка». 

Жанчыну такі варыянт развіцця падзей не задаволіў. Усё ж у сямʼі трое дзяцей, і пакідаць іх без бацькі яна не хацела. 

Яна вырвала з пашпарта мужа некалькі лістоў, разарвала іх на дробныя шматкі і выкінула ў сметнік. А ўжо пасля гэтага вярнула дакумент уладальніку. 

— Заднім чыслом жанчына раскаялася ў зробленым. Суд Навабеліцкага раёна прызначыў ёй штраф у памеры 1200 рублёў. Але мэты сваёй яна дасягнула. Муж вярнуўся ў сямʼю і ў цяперашні час прэтэнзій не мае, — падзяліўся падрабязнасцямі памочнік пракурора горада Гомеля Аляксандр Шапавалаў.

Чытайце таксама:

Беларусы перастаюць браць шлюб. Затое разводаў — амаль столькі, як і было

«Андрэй мог сказаць: «Астатнія, паглядзі, якія прыгожыя, а ты не. Фу» — Вольга Павук пра былога мужа

Калі беларускія сем'і найчасцей распадаюцца?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
21
Ха-ха
45
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
3
циник/адказаць/
11.04.2024
vik, на первый взгляд да, но скорей всего у них там свои колхозные делишки, видимо посчитал что не выгодно лишаться, колхозники не такие простые как ты думаешь
0
Спартакус/адказаць/
11.04.2024
Жарсці рабоў
0
Пашпарт/адказаць/
12.04.2024
За мяжой так не рабіце, калі ласка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера