Знайсці
11.04.2024 / 13:16РусŁacБел

У жыхаркі Любані проста падчас родаў скралі залатыя рэчы

Суседка па палаце вырашыла паглядзець, што там блішчыць.

Фота: fast.vk.com

У міліцыю звярнулася 35-гадовая жыхарка Любані, у якой пасля родаў з сумкі з асабістымі рэчамі зніклі залатыя рэчы, паведамляе абласная міліцыя.

Аператыўнікі высветлілі, што каштоўнасці спадабаліся іншай парадзісе. Пакуль асабістыя рэчы жанчыны ляжалі без нагляду, яна вырашыла паглядзець, што там блішчыць. Аднак не выстаяла і забрала сабе тры залатыя пярсцёнкі.

Выкрадзеныя рэчы спачатку схавала пад матрацам, а затым забрала дадому.

Золата неўзабаве вернецца да законнай уладальніцы, а ў дачыненні да яе «крыўдзіцелькі» заведзена крымінальная справа за крадзеж.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера